СМІ і палітыкі перад выбарамі

Мінулым тыднем у Мінску прайшоў круглы стол “Сітуацыя ў медыяпрасторы Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі: рэаліі і перспектывы, зладжаны Аналітычным цэнтрам “Стратэгія і Нацыянальным камітэтам Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС). У дыскусіі прымалі ўдзел кіраўнікі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў, вядомыя беларускія палітыкі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, праваабаронцы.

(На здымке: Журналісты Аляксандр Коктыш, Аляксандр Класкоўскі, Аляксандр Фядута)



Мінулым тыднем у Мінску прайшоў круглы стол “Сітуацыя ў медыяпрасторы Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі: рэаліі і перспектывы, зладжаны Аналітычным цэнтрам “Стратэгія і Нацыянальным камітэтам Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС). У дыскусіі прымалі ўдзел кіраўнікі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў, вядомыя беларускія палітыкі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, праваабаронцы.

(На здымке: Журналісты Аляксандр Коктыш, Аляксандр Класкоўскі, Аляксандр Фядута)


Адзін з мадэратараў “круглага стала, сустаршыня прэзідыума Палітсавета АДС Анатоль Лябедзька адзначыў, што “сёння сітуацыя ў беларускай медыйнай прасторы надзвычай складаная.

“З іншага боку, мы стаім напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі, і ёсць агульная цікавасць да таго, якія будуць інфармацыйныя плыні, якія магчымасці інфармацыі падчас кампаніі. Гэта інтарэс усіх палітычных груп у Беларусі, — падкрэсліў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. — Да таго ж, мы адчуваем, што да гэтай праблемы ёсць няштучная цікавасць з боку саміх журналістаў, у якіх умовах яны будуць працаваць. Гэта больш чым актуальна. І гэта дадатковая цікаваць да тэмы з боку праваабаронцаў… Таму галоўная задача, якую мы перад сабой ставім, — паспрабаваць, каб гэтыя тры групы (палітычная, журналісцкая і праваабарончая) абмеркавалі, якая сёння склалася сітуацыя ў масмедыя, каб мы зрабілі прагноз, чаго можна чакаць падчас прэзідэнцкай кампаніі, і самае галоўнае, каб мы напрацавалі план канкрэтных супольных дзеянняў.

Мадэратар круглага стала Анатоль Лябедзька



Як адзначыла ў сваім выступе старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) Жанна Літвіна, на сённяшні дзень незалежныя журналісты змаглі сфармуляваць сваё месца і ролю ў выбарчай кампаніі. “У першую чаргу, мы абавязаны даць інфармацыю выбаршчыкам, каб людзі, калі апынуцца на выбарчых участках, маглі рабіць свядомы выбар. Мы абавязаны стаць форумам, пляцоўкай, платформай для палітычнай канкурэнцыі, для абмеркавання праграмаў, з якімі ідуць на выбары прадстаўнікі розных плыняў грамадства, — падкрэсліла кіраўнік БАЖ. — Мы павінны даваць больш шырокую інфармацыю, якая адрозніваецца ад чыстай прапаганды. І самае галоўнае — мы папросту абавязаныя выкарыстаць гэту выбарчую кампанію для наладжвання дыялогу ўнутры краіны.

Па словах Жанны Літвіной, беларуская незалежная журналістыка мае багаты досвед, звязаны з выбарчымі кампаніямі: “2001 год. Мы падыходзілі да выбарчай кампаніі, маючы больш за 50 незалежных грамадска-палітычных выданняў. Пасля той выбарчай кампаніі агульная колькасць гэтых выданняў за два гады скарацілася ў два разы. Па-другое, у дачыненні да незалежных журналістаў — гэта Віктар Івашкевіч, у той час галоўны рэдактар газеты “Рабочы, а таксама Мікалай Маркевіч і Павел Мажэйка з гродзенскай газеты “Пагоня — былі прымененыя артыкулы Крымінальнага кодэкса, у выніку чаго гэтыя нашы калегі былі пакараныя абмежаваннем волі. Выбарчая кампанія 2006 года — зноў тыя ўнушальныя страты, якія немагчыма аднавіць. Напярэдадні той кампаніі з сістэмаў распаўсюду былі выкінутыя 19 газет, з якімі ў аднабаковым парадку былі скасаваны дамовы на распаўсюд.

 Старшыня БАЖ Жанна Літвіна


Адным з асноўных момантаў круглага стала было абмеркаванне стасункаў паміж СМІ і палітыкамі. “У прэсы і ў палітыкаў розныя інтарэсы, — падкрэсліла старшыня БАЖ. — Падчас выбарчых кампаніяў гэтыя інтарэсы часткова супадаюць у некаторых момантах, але мы вельмі розныя. Партыі ідуць да ўлады, ім важна абнавіць палітычную сістэму і ў дадзеным выпадку мець доступ да дзяржаўных СМІ. І на гэтым шляху палітычным лідэрам патрэбны станоўчы, пазітыўны імідж, вобраз і гэтак далей. І тут пачынаецца першая зона непаразуменняў. Журналісты не абавязаны абслугоўваць палітычных лідэраў, канкрэтныя рухі.

Жанна Літвіна выступіла з патрабаваннем, каб у выбарчых праграмах дэмакратычных кандыдатаў абавязкова быў пункт з патрабаваннем рэфармавання медыясферы.

Па словах старшыні БАЖ, сёння вельмі патрэбная стратэгія ўзаемадзеяння. “Адзін з вельмі важных накірункаў гэтай стратэгіі — праца прэс-службаў… Неабходна таксама мець агульную праграму бяспекі… Супольным жа нашым інтарэсам з’яўляецца наладжванне дыялогу ўнутры краіны, — падкрэсліла Жанна Літвіна.

Паводле словаў сябры Праўлення БАЖ Аляксандра Коктыша, усведамляючы рознасць інтарэсаў журналістаў і палітыкаў, журналісцкая супольнасць, тым не менш, не адмаўляецца ад падтрымкі палітычных партыяў, рухаў і кааліцый. Аляксандр Коктыш прапанаваў ад імя БАЖ аказаць дапамогу прэс-службам партыяў, навучыць іх працы з журналістамі і сродкамі масавай інфармацыі, балазе пэўны досвед у гэтай галіне Беларуская асацыяцыя журналістаў ужо мае.

Да таго ж, Аляксандр Коктыш падаў ідэю стварэння палітыка-журналісцкага дыскусійнага клуба, і гэта ідэя знайшла падтрымку ў прысутных.

Свае меркаванні наконт сітуацыі ў медыя-прасторы Беларусі выказалі старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт Алег Гулак, праваабаронцы Алена Танкачова і Сяргей Сыс, а таксама прадстаўнікі розных палітычных партыяў, журналісты. Пры канцы мерапрыемства было прынята рашэнне ў рабочым парадку стварыць групу з палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў, якая б падсумавала вынікі сустрэчы і аформіла іх для прадстаўлення шырокай грамадскасці.
 

Каментаваць