«Спадзяемся, што 25 сакавіка затрыманыя актывісты сустрэнуць з намі каля Опернага»

Арганізатары мітынгу-канцэрту 25 сакавіка каля Опернага тэатру апублікавалі заяву, у якой выступілі супраць затрымання ініцыятараў шэсця на 25 сакавіка — Вінярскага, Някляева, Сіўчыка, паведамяле "Радыё Свабода".

«Нягледзячы на афіцыйную адмову Мінгарвыканкама ў шэсці з плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатра, упэўненыя, што нават у несанкцыянаваным выглядзе шэсце магло прайсці цалкам спакойна, як і шэраг іншых падобных шэсцяў, пішуць арганізатары мітынгу-канцэрту. — Спадзяемся, што 25 сакавіка затрыманыя актывісты сустрэнуць з намі каля Опернага тэатра, а не ў ізалятарах. Заклікаем устрымацца ад практыкі прэвентыўных затрыманняў, якія супярэчаць агульнанацыянальнага духу свята стагоддзя БНР».

У сацсетках паведамілі таксама пра затрыманне Паўла Севярынца, аднак ён паведаміў “Радыё Свабодзе”, што цяпер на волі. На думку Севярынца, Някляеву могуць «згадаць» яшчэ не адбытае пакаранне за нібыта заклікі на несанкцыянаваную акцыю 1 лістапада мінулага года. Севярынец перакананы, што ўсе затрыманні звязаныя з планамі на шэсці 25 сакавіка.

Нагадаем, У Мінску падавалі тры розныя заяўкі на шэсці 25 сакавіка, гарадскія ўлады забаранілі ўсе. Але ў Мінску дазволілі мітынгі канцэрты 24 сакавіка і 25 сакавіка, таксама дазволілі шэраг акцыяў у іншых гарадах Беларусі.

«Не патрэбныя нам сёння гэтыя дэманстрацыі, вулічныя шэсці, — казаў Аляксандар Лукашэнка днём раней. — Не таму, што я іх баюся. Пройдуць па вуліцы, па Мінску — перажывем. Але адзін раз, другі, трэці раз, а пасля будзе як дваццаць гадоў таму».

 Паводле www.svaboda.org

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-03-21 14:45:55
Спадзявацца не забароніш, але цяжка пазбыцца адчування, што без вядомых "сепаратных" перамоў (пра якія крыху напісана тут: http://belisrael.info/?p=14481 ) гэтых затрыманняў магло і не быць...

Каментаваць