Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Справу Аляксандра Баразенкі суд адправіў на дапрацоўку

У судзе Першамайскага раёна Мінска 9 жніўня працягваецца суд над аператарам тэлеканала «Белсат» Аляксандрам Баразенкам. Яго абвінавачваюць па артыкуле адміністрацыйнага кодэкса аб парушэнні аўтарскіх правоў пры выкарыстанні брэнда «Белсат».
Справа вакол таварнага знака «Белсат» цягнецца амаль 5 гадоў. На думку ўладальніка фірмы «БЕЛСАТплюс» Андрэя Белякова, тэлеканал парушае інтарэсы яго бізнэсу.

Баразенку пагражае штраф ад 460 да 1150 рублёў, а таксама канфіскацыя прафесійнай тэхнікі тэлеканала «Белсат», якую ў яго забралі падчас арышту 25 сакавіка 2017 года на акцыі пратэсту. 31 сакавіка ў офісах «Белсат» прайшлі ператрусы. Як высветлілася, уся тэхніка тэлеканала была ў налепках з лагатыпам кампаніі. Тады ж, у СІЗА, на камеры Баразенка невядома адкуль з'явілася і крыва налепленая налепка «Белсат».

Першае пасяджэнне адбылося 3 жніўня. Тады суддзя Дзмітрый Цыкала адхіліў матэрыялы праверкі Баразенка на паліграфе (дэтэктары хлусні), з якіх вынікае, што на відэакамеры аператара ніякіх налепак «Белсат» не было. Было заяўлена хадайніцтва выклікаць у суд двух панятых, якія бачылі канфіскаваную тэхніку ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна з чужымі налепкамі, а таксама сведкі, які бачыў тэхніку 27 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна, калі Баразенку асудзілі на 15 сутак за нібыта хуліганства і нецэнзурную лаянку ць падчас акцыі 25 сакавіка.

Прэс-служба БАЖ паведамляе, што ў будынку суда ў сувязі з працэсам па справе Аляксандра Баразенкі забаранілі фота- і відэаздымку, пагражаюць паставым міліцыянерам. На гэта прэс-сакратар ГА «БАЖ» Барыс Гарэцкі пакінуў скаргу праз форму электронных зваротаў.

Падчас разгляду справы былі апытаныя сведкі: Аляксандр Янкоўскі, Аляксей Мінчонак, журналіст TUT.BY Арцём Шрайбман і оперупаўнаважаны ОБЭП Уладзіслаў Падрэз, які склаў пратакол на Аляксандра Баразенку.

Адвакат паўторна хадайнічаў аб далучэнні да справы вынікаў апытання Баразенка на дэтэктары хлусні. Хадайніцтва паўторна не задаволілі.

Затым адвакат заявіла хадайніцтва вярнуць пратакол у міліцыю на дапрацоўку ў сувязі з парушэннямі. Хадайніцтва было задаволена.

Пасля таго, як пратакол будзе дапрацаваны, працягнецца разгляд справы.

Паводле spring96.org

Каментаваць