Станіслаў Шушкевіч: Мяне некалькі год не адпускалі з партыі

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі і кіраўнік Цэнтральнай рады партыі БСДГ Станіслаў Шушкевіч распавёў пра тое, з якім адчуваннем ён перадае кіраўніцтва арганізацыяй.



Як вядома, на VII з’ездзе БСДГ новы старшыня партыі так і не быў абраны, бо ў гэты час Станіслаў Шушкевіч знаходзіўся ў лякарні. Але зараз ён ужо выйшаў адтуль і распавёў “Радыё Рацыя”, калі можа адбыцца змена кіраўніцтва.

Намеснік старшыні партыі Сяргей Чарачэнь — галоўны прэтэндэнт на гэтую пасаду.

Станіслаў Шушкевіч кажа:

— Я думаў, што на з’ездзе ўсё-такі абяруць новага лідара партыі, але ж у нас усё занадта дэмакратычна, вырашылі без мяне гэта не рабіць. І ў бліжэйшы час збярэм другую сесію з’езда, бо яго мандаты дзейнічаюць паўгода.

— Вы на новы тэрмін балатавацца не захацелі?

— Мне 83 гады, куды ўжо балатавацца? А партыя павінна амаладжвацца, гэта ж відавочна. Таму зараз, пасля шпіталя, злётаю яшчэ ў Паўднёвую Карэю на адно мерапрыемства, а напрыканцы гэтага месяца правядзём партыйнае мерапрыемства і вызначымся з кіраўніком.

— Ці задаволены вы магчымым новым лідарам партыі Сяргеем Чэрачэнем?

— Я не хачу, каб выбары рабіліся пад маім уплывам. Мне ўсе прапанаваныя кандыдатуры падабаюцца, таму няхай усё вырашыць галасаванне. У мяне ёсць свае прыхільнасці, але я не магу іх агалошваць.

— Колькі вы ўзначальвалі партыю?

— Каля 20 гадоў. І ў апошні час партыя проста стамілася ад эканамічных затрат, бо трэба было немалыя грошы плаціць за арэнду партыйных офісаў. Але колькі я не прасіўся, каб адпусцілі з партыі, мяне ўгаворвалі і пераконвалі застацца. У нашай партыі вельмі шмат дастойных людзей, а цяпер яшчэ ўлілася вялікая каманда моладзі.

— Чым можаце ганарыцца за час свайго кіраўніцтва партыяй?

— Калі казаць шчыра, то партыйная праца ў нас практычна немагчыма. Такое ў Беларусі заканадаўства і такія ў краіне выбары. І ў гэтай сітуацыі, безумоўна, трэба шукаць нейкія новыя падыходы. Можа быць, маладым гэта ўдасца зрабіць. Бо, калі мы ўжо практычна перасталі паказваць прыкметы жыцця, моладзь узбунтавалася і сказала: “Партыя павінна жыць!”

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-09-14 13:25:49
"Пара б кандыдатам на ролю «беларускага Гаўла» ўцяміць, што, перш чым ісці «бацьку біць», трэба хоць міжсобку дамовіцца. У гэтым сэнсе заслугоўвала ўвагі прапанова Аляксандра Ярашука аб стварэнні адзінай «апазіцыйнай» партыі... Сэнс узбуйнення – не толькі ў эканоміі на юрыдычных адрасах і офісах, а найперш у тым, каб мець «ячэйкі» іншадумцаў у кожным населеным пункце, на кожным прадпрыемстве. Назваць новую арганізацыю можна было б, доўга не думаючы, «партыя перамен»; арыентавацца на людзей вольных прафесій і найбольш амбітных наёмных работнікаў". http://belisrael.info/?p=8824 (19.12.2016)
"Мяне некалькі год не адпускалі з партыі" - так сабе рэклама для БСДГ. Але кіраўніку, вядома, лепей відаць... Толькі не кажыце потым, што спецыялісты вас не папярэджвалі :)
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-14 14:14:02
Два белоруса - три партии, при этом любые две из них оппозиционны третьей. Это наша белорусская норма. А какие политические интересы у этих трех партий? Они за белых, за красных или за бел-чырвона-белых? Да какая разница?! Они за бурление политического процесса. За пузыри в политическом белорусском процессе. Больше ни за что.

Мы хочам з іх дапамогай змяніць дзяржаўны лад? Ці мо хочам убачыць тэле-шоў па БТ з новага а-ля Вярхоўнага Савету з удзелам тых ТРОХ ПАРТЫЙ з ДВУХ БЕЛАРУСАЎ, дзве з якіх апазіцыйныя трэццяй? А Законы хто будзе прымаць з гэтых двух беларусаў? На карысць каго? Ці на карысць чаго? На Дзікім Захадзе на карысць Гаспадара. А ў сённяшняй Беларусі роўных свабодных беларусаў на чыю карысць будуць прымаць Законы тыя два беларусы з тых трох партый?

У Новай Канстытуцыі Беларусі, мяркую, не павінна быць партый ці грамадскіх палітчыных аб'яднанняў. Ніякіх партый і ніякіх палітычных аб'яднанняў. Только курсы кройки и шитья. Каб не мяняць дзяржаўны лад.

Каментаваць