Суд над «Новым Часам»

У судзе Савецкага раёна Мінска ідзе працэс па іску Аркадзя Ізраілевіча супраць «Новага Часу» і Дзяніса Івашына. Нашую газету абвінавачваюць у падрыве дзелавой рэпутацыі і знявазе гонару і годнасці.
Працэс вядзе суддзя Вераніка Абрамовіч.

Алег Агееў дапушчаны ў якасці прадстаўніка адказчыка — будзе прадстаўляць Дзяніса Івашына.


Суд далучыў да матэрыялаў справы пярэчанні супраць іску.

Ісцец Ізраілевіч не з'явіўся. Прадстаўнік істца (Алена Калазаева) пагадзілася разглядаць справу ў ягоную адсутнасць, прадстаўнік адказчыка сказаў што не пярэчыць толькі на дадзеным этапе, але потым ліча пажаданым ягоную прысутнасць. Папярэдняе паседжанне вырашылі праводзіць у адсутнасць Ізраілевіча.

Суд перайшоў да высвятлення пазіцый бакоў. Зачытаны іск Ізраілевіча.

10.45. Прадстаўніца Ізраілевіча, Калазаева заявіла, што Ізраілевіч не мае дачынення да будоўлі. "Артыкулы нашкодзілі ягонай рэпутацыі, якую ён выбудоўваў на працягу 20 гадоў".

"Доля ў кампаніі "КварталМЗС-Строй" была набытая Ізраілевічам (у памеры 50%), але гэта не даказвае ягонай датычнасці да будоўлі ў Курапатах." — пазіцыя прадстаўніцы Ізраілевіча.

10.50 Агееў задае пытанні пра "БелРэстІнвест". Прадстаўніца істца кажа, што "КварталМЗС-Строй" былі перададзеныя абавязкі "БелРэстІнвест", звязаныя толькі па будаўніцтве аднаго шматкватэрнага дому.

10.52. Узяў слова абаронца НЧ Арцём Калоша. Кажа, што іск аб абароне дзелавой рэпутацыі можа быць задаволены толькі калі інфармацыя а) распаўсюджаная, б) не адпавядае рэчаіснасці, в) носіць ганебны характар.

Іск не прызнаюць, бо інфармацыя не мае ганебнага характару і яна адпавядае рэчаіснасці. "КварталМЗС-Строй" маюць поўнае дачыненне да будоўлі ў Курапатах. Нічога аб Ізраілевічу як аб асобе не кажацца — няма парушэння правоў. Ісцец не прадставіў рэальных фактаў абразы яго з пункту гледжання грамадскай маралі. Грамадзянін, у дачыненні якога распаўсюджаныя нейкія ганебныя звесткі, мае права звярнуцца ў СМІ і прадставіць свае звесткі (даць абвяржэнне). Ісцец не скарыстаўся гэтым правам, не звярнуўся да адказчыка.
Абаронца НЧ кажа, што адну з фраз артыкулу ісцец абазначыў няправільна (перакладзена з беларускай мовы) — слова "меркавана" ("предположительно") перакладзена як "непосредственно", што цалкам змяняе змест сказу.


11.06 Выступае Дзяніс Івашын. Кажа, што інфармацыя з ягоных артыкулаў пабудавана на матэрыялах, узятых ад Міністэрства юстыцыі РБ, з дзяржрэестра. Да аднаго з артыкулаў ён увогуле не мае дачынення — гэта была агрэгаваная БелСАТам інфармацыя. Адзначае, што Ізраілевіч у дадатак да іску прыводзіць даты аб прыёме і звальнення архітэктара Аляксея Мартынава. Другая дата меркаванай заявы пра звальненне не адпавядае рэчаіснасці (2015 год). Івашын хадайнічае аб праверцы гэтага: ці гэта ўводзіны суда ў зман, ці тэхнічная памылка? Да 2018 года частка кампаніі "Корп-інвест" належала кампаніі "Корп-кансалт", уласнікам якой з'яўляецца Аркадзь Ізраілевіч. З чэрвеня 2014 года якраз прымаліся рашэнні аб ухваленні ахоўных межаў Курапатаў і дакументальна даказана, што з гэтага часу Ізраілевіч быў афіляваны з будоўляй "Бульбаш-хола".
Пад "афіляванасцю" разумееца якая-кольвек сувязь адных уласнікаў з іншымі. Не вядзецца гаворка аб тым, што ён галоўны бенефіцыяр.

"Я выказваю меркаванні, а не сцверджанні"
 — Івашын.

"Ізраілевіч спрабуе маніпуляваць — інфармацыя, пададзеная ў позве, не слушная".

Суддзя папрасіла Івашына ўдакладніць, што ён разумее пад праверкай рашэння аб звальненні архітэктара Мартынава. Івашын: "Калі паглядзець на даты, якія Ізраілевіч падае ў дадатку да іску, то адтуль вынікае, што ён працаваў з кампаніі ТАА-ІВ ажно да 2015 года". Івашын кажа, што гэта можа цягнуць на крымінальную адказнасць. Казалаева кажа, што прадставіць дакументы аб тым, што гэта не больш, чым тэхнічная памылка. Агееў: "Прапаную да вырашэння гэтага пытання прадставіць на наступным паседжанні, сыходзячы з таго якія дакументы прадставіць ісцец".

Суд на месцы вызначыў запатрабаваць інфармацыю аб працы Мартынава з ФСЗН.

11.22 Выступае Алег Агееў. Істцом агучваліся негатаўныя наступствы для Ізраілевіча, якія наступілі пасля выхаду матэрыялаў. Але прычынна-следчай сувязі тут няма, бо ісцец неаднаразова ў розных крыніцах выказваў свой пункт гледжання ў дачыненні да рэстарана "Поедем, поедим". То бок ягоны пункт гледжання (а не публікацыі ў НЧ) і з'явіліся наступствам ягонай крытыкі і негатыўных выказванняў у ягоны адрас.

Пасля гэтых словаў зала апладавала.


11.26 Казалаева парыруе. У ААТ, якія забудоўвалі Курапаты, есць больш, чым адзін заснавальнік, але крыткуюць толькі Ізраілевіча. Зачытвае каментар з сайта НЧ, дзе пішацца што ў "Ізраілевіча трэба ўзяць інэтрв'ю з нагоды забудовы Трасцянца, Асвенцыма". Гэта як прыклад прамой сувязі між дрэннымі наступствамі для Ізраілевіча і артыкуламі. Ідзе сінтаксічная баталія: Казалаева кажа, што як не перакладай слова "меркавана", гэта не мае значэння.

Пасля працягвае зачытваць каментары з Фэйсбука, якія б'юць па рэпутацыі Ізраілевіча. Ні адзін аб'ект, які за 27 год пабудаваны істцом, ніколі не меў вакол сябе ніякіх спрэчных сітуацый. Просіць далучыць да крымінальнай справы скрыншоты з Фэйсбука.

Скрыншоты далучаныя да справы, нягледзячы на пярэчанні Агеева.

Перапынак 5 хвілін.

Пасля вырашалася, на які час прызначыць наступнае судовае паседжанне. Прадстаўніца Ізраілевіча сказала, што Ізраілевіч не можа ў той час, калі суд прапануе (12 верасня). Ізноў абвешчаны перапынак на 5 хвілін. 

Наступнае паседжанне прызначана на 10 верасня, 14.30.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-08-29 12:17:02
тое што скрыны з фэйсбуку далучылі да справы - кепска для НЧ
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-29 17:20:40
НЧ,
- надрукуй свой іск ці пярэчанні супраць іску істца;
- "Агееў задае пытанні пра "БелРэстІнвест". Прадстаўніца істца кажа, што "КварталМЗС-Строй" былі перададзеныя абавязкі "БелРэстІнвест", звязаныя толькі па будаўніцтве аднаго шматкватэрнага дому."

Трэба знасйці паперы, якія падвярждаюць словы адваката істца. Пакуль што гэта толькі словы.

- "...ісцец неаднаразова ў розных крыніцах выказваў свой пункт гледжання ў дачыненні да рэстарана "Поедем, поедим". То бок ягоны пункт гледжання (а не публікацыі ў НЧ) і з'явіліся наступствам ягонай крытыкі і негатыўных выказванняў у ягоны адрас."

Прапаную табе НЧ папрасіць б-ч-б доброжелателей не прыходзіць на следующее заседание, а тых якія адмаро#аны на ўсю б-ч-б галаву і ўсё роўна прыйдуць, папрасі не выказвацца ў судзе ніякім макарам. Змагары ў судзе гэта твае гора-дапаможцы, як і ў гэтым выпадку.

- Гатоўся НЧ да адказу пра скрыны з фб. Тут галоўнае ўжо гучала: калі істцу не падабаецца каментар у фэйсбук, дык няхай піша ў фб
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-29 17:48:38
"...і негатыўных выказванняў у ягоны адрас. Пасля гэтых словаў зала апладавала."

Прапаную табе НЧ папрасіць б-ч-б доброжелателей не прыходзіць на следующее заседание..."

Так трэ чытаць. Зноў памылка друку, але сутнасць у каменце вышэй пакінуў. Прабачце за рэдагаванне.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-29 18:23:01
- "Выступае Дзяніс Івашын. Кажа, што інфармацыя з ягоных артыкулаў пабудавана на матэрыялах, узятых ад Міністэрства юстыцыі РБ, з дзяржрэестра."

З артыкулу не ясна ці то Дзяніс меў паперы-доказы для суду, аб якіх казаў, ці то не. Але на наступнае паседжанне няхай ён прынясе ў суд паперы з Мінкульту і Белстату, ды перадасць суду. Паперы гэта доказ, а словы гэта словы.

- 2005 і 2015. Будзьце гатовы, што на гэта сказаць суду, калі апынецца 2005 ці 2015, то бок калі будзе ясна аб працы Мартынава з ФСЗН што, напрыклад толькі адзін 2005 у двух выпадках або толькі 2015. Трэба быць гадовымі, што сказаць у любым з гэтых варыянтаў.

- Адвакат "Зачытвае каментар з сайта НЧ, дзе пішацца што ў "Ізраілевіча трэба ўзяць інэтрв'ю з нагоды забудовы Трасцянца, Асвенцыма". Гэта як прыклад прамой сувязі між дрэннымі наступствамі для Ізраілевіча і артыкуламі."

Тут мала карысці для цябе НЧ, але падумай, што можна сказаць у адказ. Я шчыра кажучы ня ведаю. Беражыся бел-чырвона-белых доброжелателей.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-29 18:34:45
ИТОГО: скрын з фб і камент з твайго форуму аб Асвенцыму не на тваю карысць НЧ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-30 00:10:04
І апошняе наконт іску істца:

уважліва глянь НЧ на першы пунк іска і працуй над ім. у цябе ёсць час
я таксама пачытаю і крыху падумаю
  • Люстэрка
  • 2018-08-29 12:36:15
"У ААТ, якія забудоўвалі Курапаты, есць больш, чым адзін заснавальнік, але крыткуюць толькі Ізраілевіча". Гэта няпраўда. Крытыкуюць і іншых.
А напісаць ананімны каментар з крытыкай самога сябе можа і сам Ізраілевіч, каб прышыць да справы і абвінаваціць журналістаў.
Калі слова "меркавана" бокам Ізраілевіча трактуецца не так, як у слоўніку, магчыма трэба асабіста для яго заказаць лінгвістычную экспертызу.
  • Саўка
  • 2018-08-29 14:06:21
На воре шапка горит!
Ужо і слова з закону замянілі на ім патрэбнае, каб падмануць суд, і на паседжаньне пазоўнік не зьявіўся, і факты ў дадатку да позвы сказілі... што толькі ня робяць, каб высмактаць з пальца тое, чаго няма. Як вуж на патэльні!
  • Люстэрка
  • 2018-08-29 14:27:42
Прапаную таварышу Ізраілевічу варыянт, як паправіць сваю рэпутацыю, калі ў кагосьці з яго дзелавых партнёраў узнікнуць сумненні наконт яе.
Няхай таварыш Ізраілевіч надрукуе ліст у Новым Часе (з перакладамі на расейскую і англійскую мовы, зробленымі прадстаўнікамі Ізраілевіча). У тэксце ліста выказаць сваю адназначную пазіцыю па рэстаране на месцы масавага расстрэлу мірных жыхароў Беларусі забойцамі з НКВД на загад з Масквы. Выказаць сваё рашучае асуджэнне правядзенню вяселляў з фейерверкамі, танцамі і скокамі на батутах побач з месцам забойства беларускіх яўрэяў Моўшы Крамера и Мардэхая Шулькеса, якія былі прывезеныя на расстрэл у Курапаты з гродзенскай турмы.
Спасылку на артыкул выставіць на сваёй старонцы ў Фэйсбук і іншых месцах, куды могуць зайсці дзелавыя партнёры таварыша Ізраілевіча з мэтай праверыць яго рэпутацыю.
  • ВР
  • 2018-08-29 14:47:12
Усё-такі рэстаран - не на месцы масавага расстрэлу. І не Шулькеса, а Шулескеса.
Наконт суда. Расследаванні былі слабаватыя, не раз адзначаў ужо... Але, па вялікім рахунку, шкоды яны не нанеслі (як, дарэчы, і допісы "рэгнумаўцаў", пераслед якіх ухвалялі аўтары "НЧ"; у снежні 2016 г. Сяргей П. кпіў з тых, хто цытаваў Німёлера, вось і "бумеранг" :( ). Прынамсі ў іску Ізраілевіча няма доказаў, што была рэальная шкода. Спаганяць 40 тыс. з газеты - у любым выпадку, замнога.
Думаю, усё скончыцца тым, што з рэдакцыі злупяць 2-4 тыс., з аўтара - 200-500.
  • Люстэрка
  • 2018-08-29 16:17:43
Калі грамадскасць страціць пільнасць то не здзіўлюся, калі Зайдэс і кампанія перасунуць свой плот яшчэ бліжэй да магільніку і паставяць свае бяседкі з батутамі прама на косткі.
  • Тутэйшы.
  • 2018-08-29 15:01:49
Вось мне асабіста цікава,чаму і кім быў дадзены дазкол на будаўніцтва рэстарана у гэтым месцы?І як былі даследаваны межы,у якіх НКУС растрэльваў людзей?А НЧ не мае дачынення да якой небудзь абразы у адносінах да уладальніка рэтарана.Як і іншыя выданні.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-29 15:34:31
...як і іншыя Сьвятыя Бел-Чырваона-Белыя выданні.

Так трэба было скончыць каментар Тутэйшаму.
  • ВР
  • 2018-08-29 15:47:00
Папярэдняга свайго каменту не бачу... Ну, спадзяюся, хоць прачыталі ды нешта зразумелі.

Каментаваць