Суды і штрафы ў Жодзіне за мітынг салідарнасці з ІП

Макаеву прызначылі штраф у памеры 50 базавых велічынь (10,5 млн беларускіх рублёў), перадае карэспандэнт "Радыё Свабода". Абрамовічу — 40 (8,4 млн), Пракаповічу — 25 (5,25 млн), Латышову і Старавойтаву — 15 (3,15 млн).
Ілюстрацыйнае фота. Алесь Макаеў падчас мітынгу прадпрымальнікаў у Мінску, 14 красавіка 2016 годуа

Ілюстрацыйнае фота. Алесь Макаеў падчас мітынгу прадпрымальнікаў у Мінску, 14 красавіка 2016 годуа


У судзе горада Жодзіна 23 мая прайшоў разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў, затрыманых у суботу на мітынгу салідарнасьці з прадпрымальнікамі, паведамляе spring96.org.

На 6 удзельнікаў акцыі былі складзеныя пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП). Грамадскія актывісты і прадпрымальнікі Алесь Макаеў, Павел Пракаповіч, Павел Старавойтаў і Міхась Латышаў былі да суду ўзятыя пад варту і правялі выходныя ў ізалятары часовага ўтрымання. Яшчэ адзін удзельнік мітынгу — Алесь Абрамовіч — па стане здароўя быў адпушчаны да суду дадому. Таксама сёння будуць судзіць Івана Помаза.

Макаеву прызначылі штраф у памеры 50 базавых велічынь (10,5 млн беларускіх рублёў), перадае карэспандэнт Свабоды. Абрамовічу — 40 (8,4 млн), Пракаповічу — 25 (5,25 млн), Латышову і Старавойтаву — 15 (3,15 млн).

Падтрымаць актывістаў у Жодзіна прыехала вялікая група актывістаў з Мінску. У іх ліку Павал СевярынецМікола АўтуховічВячаслаў Сіўчык ды яшчэ больш за 10 актывістаў.

***

29 траўня аргкамітэт прафсаюзу «Салідарнасць» зладзіў на рынку ў Жодзіна мітынг салідарнасці з прадпрымальнікамі, якія пратэстуюць супраць указу Аляксандра Лукашэнкі № 222. Паводле сведак, акцыя доўжылася каля 40 хвілін.

www.svaboda.org



 

Каментаваць