Сумесная заява дзяржсакратара ЗША Хілары Родэм Клінтан і Высокага прадстаўніка ЕС Кэтрын Эштан з нагоды гадавіны пачатку пераследаў 19 снежня 2010 года

Сёння — гадавіна пачатага беларускім урадам жорсткага пераследу ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. За мінулыя 12 месяцаў беларускія ўлады саджалі ў турмы мірных дэманстрантаў, душылі негвалтоўныя пратэсты і рабілі ўсё, каб заглушыць незалежныя галасы. За гэты час таксама з'яўляліся вартыя даверу звесткі пра зневажальныя для годнасці і нялюдскім абыходжанні з палітычнымі вязнямі.

Сёння — гадавіна пачатага беларускім урадам жорсткага пераследу ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. За мінулыя 12 месяцаў беларускія ўлады саджалі ў турмы мірных дэманстрантаў, душылі негвалтоўныя пратэсты і рабілі ўсё, каб заглушыць незалежныя галасы. За гэты час таксама з'яўляліся вартыя даверу звесткі пра зневажальныя для годнасці і нялюдскім абыходжанні з палітычнымі вязнямі. Некаторых з іх вызвалілі, але мы зноў заклікаем да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных, уключна з кандыдатамі ў прэзідэнты Андрэем Саннікавым і Мікалаем Статкевічам, а таксама праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Мы выказваем глыбокую занепакоенасць у дачыненні да новага заканадаўства, якое яшчэ больш абмяжуе асноўныя правы грамадзян на свабоду сходаў, асацыяцый і свабоду слова, а таксама перашкаджае падтрымцы грамадзянскай супольнасці.

Мы зноў паўтараем, што паляпшэнне двухбаковых адносін са Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім cаюзам залежыць ад прасоўвання ўрада Беларусі ў выкананні ўзятых на сябе ў рамках АБСЕ абавязкаў, павагі асноўных правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў. Злучаныя Штаты і Еўрапейскі cаюз па-ранейшаму гатовыя падтрымаць Беларусь у рабоце па выкананні дадзеных абавязкаў.

Каментаваць