Сваякі палітзняволеных чакаюць паслядоўнасці ад ЕС

Сваякі палітзняволеных вельмі крытычна ацэньваюць рэакцыю Еўропы на масавае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Мы пакутаем за грошы Еўрасаюза і Расіі, --заявіла Вольга Бандарэнка, жонка кіраўніка кампаніі “Еўрапейская Беларусь Дзмітрыя Бандарэнкі, які цяпер знаходзіцца ў турме.

Дзякуй, хлопцы!



Сваякі палітзняволеных вельмі крытычна ацэньваюць рэакцыю Еўропы на масавае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Мы пакутаем за грошы Еўрасаюза і Расіі, --заявіла Вольга Бандарэнка, жонка кіраўніка кампаніі “Еўрапейская Беларусь Дзмітрыя Бандарэнкі, які цяпер знаходзіцца ў турме.

Дзякуй, хлопцы!


Па словах сваякоў палітзняволеных, апошнім часам істотна узмацніўся ціск на іх сем’і. Былі узламаныя паштовыя скрынкі родных, адвакатцы Саннікава пагражалі пазбаўленнем ліцэнзіі. Сваякі мяркуюць, што выправіць сітуацыю могуць толькі знешнія палітычныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

“Вы уяўляеце якія гэта грошы, каб праводзіць гэтыя спецаперацыі, сачыць за намі, праслухоўваць..., -- задаецца пытаннем Вольга Бандарэнка. -- Гэта грошы адкуль? Яны былі ад Еўрасаюза, цяпер ад Расіі. Палітыкі гавораць: патрэбныя грошы, бо пакутуе беларускі народ. Так, беларускі народ пакутуе ад гэтых грошай, мы таксама беларускі народ і мы пакутуем за гэтыя грошы. Бо нас праслухоўваюць, запалохваюць, узломваюць....


“Еўрасаюз заяўляе: мы працягваем сваю жорсткую палітыку, -- працягвае жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Аднрэя Саннікава Ірына Халіп. -- У нас такія жорсткія санкцыі, вось мы яшчэ двух чалавек унясём у спіс неўязных. Хлопцы, ды гэтыя людзі зроду нікуды не ездзлі і не паедуць, бо усё жыццё дупаю на градах праседзелі і так праседзяць да канца сваіх дзён. Пры усім што адбываецца, пры ціску на нас і нашых блізкіх яны гавораць, што застаюцца на сваёй прынцыповай пазіцыі. А ў чым ваша прынцыповая пазіцыя? – Мы уважліва сочым за сітуацыяй. – Дзякуй, хлопцы!.
Халіп з абурэннем прывяла фразу "аднаго з еўрапейскіх паслоў", які заявіў ёй, што для санкцыяў патрэбныя "перадумовы". "Калі б у вас усё ж такі адабралі сына, мы б ўвялі санкцыі", -- працытавала жонка палітвязня дыпламата.
“Ды на адзін дзень спыніце купляць нафтапрадукты -- і да вечара ўсё павылятаюць з турмаў!, -- прапанавала Халіп варыянт дзеянняў краінам Еўрасаюзу.

Намер чаго?
Жонка каардынатара грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Дзмітрыя Бандарэнкі Вольга Бандарэнка мяркуе, што ўзмацненне ціску на палітычных вязняў – прыкмета таго, што ўлады гатовыя іх выпусціць.
“Раз ціснуць – значыць хочуць выпусціць, але на сваіх умовах. Каб яны напісалі прашэнне аб памілаванні, каб потым паказаць, што іх зняважылі, зламалі, каб іх дыскрэдытаваць", - зазначыла жонка палітвязня.


Але Ірына Халіп з гэтым катэгарычна не згодная. “Ніхто нікога не хоча выпускаць і не збіраецца выпускаць. Навошта ціснуць, навошта іх спрабуюць паставіць на калені і напісаць гэтыя паперкі з фразай: “Прашу мяне вызваліць? Калі хуліганы абрабуюць ваш дом, яны могуць нагадзілі і пасярод вашага пакоя ўжо пасля таго, як вынесьлі ўсё рэчы. Гэта паводзіны абсалютна той жа лініі і таго ж парадку. Мала таго што іх пасадзілі, дык яшчэ і нагадзім: прымусім іх напісаць прашэнне аб памілаванні, а потым не задаволім, -- заявіла Халіп.


Настройвайся, што я адсюль не выйду...


Марына Адамовіч на мінулым тыдні стала афіцыйнай жонкай былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Яна мяркуе, што яе мужа рыхтуюць да пераводу ў крытую турму.
-- Насовачка стала нагодаю, каб змясціць у штрафны ізалятар. Праз 40 хвілін пасля выхаду з яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. І кожны дзень да яго прыходзілі, і выпісвалі парушэнне. На падставе гэтага яго запісалі ў "злосныя парушальнікі". На працягу двух тыдняў павінен адбыцца суд на прадмет узмацнення жорсткасці пакарання Статкевічу. Два тыдні мінаюць літаральна на днях, я атрымала інфармацыю ад Статкевіча, што 13 студзеня рыхтуецца этап у крытую турму ў Магілёве. Магчыма, 13 студзеня яго туды і адправяць, змясціўшы ў поўную ізаляцыю. Цяпер ён увесь час адзін, гуляць яго выводзяць толькі на паўгадзіны ў цёмны час сутак, каб ніхто не бачыў, -- распавяла Марына Адамовіч.

Жонка каардынатара грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Дзмітрыя Бандарэнкі, які на выбарах быў даверанай асобай Саннікава, паведаміла, што Дзмітрый цяпер знаходзіцца ў рэжымным атрадзе, гаворыць, каб яна настройвалася, што ён адтуль ніколі не выйдзе:


-- Ён гаварыў некаторыя рэчы, ад якіх валасы уставалі дыбам. У яго сітуацыя ідзе па падобнай лініі. Вы ведаеце, што ён моцна хворы, гэта абвастрылася катаваннямі ў СІЗА, дзе яму не аказвалі лячэння. Плюс ён папросту сядзеў на таблетках, бо колькі я яму таблетак перадавала – гэта абязбольваючыя, супрацьзапаленчыя. І ён пасадзіў сабе печань, цяпер яшчэ ціск, жудасны галаўны боль, які не здымаецца таблеткамі. Потым я даведалася, што ён цяпер знаходзіцца ў рэжымным атрадзе. Мне сказалі, што такія атрады называюць ў іх калоніі “казлінымі, таму што усё ў атрадзе супрацоўнічаюць з адміністрацыяй калоніі. І Дзіма мне паведаміў, што пры вялікай колькасці народу ён наогул ні з кім не кантактуе. Усё ідзе да таго, што Дзмітрыя перавядуць у штрафны ізалятар. Ён бачыць гэта па правакацыях, ужо было некалькі унутраных правакацыі ў дачыненні да яго. Ён пакуль трымаецца ад гэтых правакацый, хаця ужо быў адзін раз на валасок ад штрафнога ізалятара. Там ідзе такі моцны ціск, што ён мне сказаў “Оля, настройвайся на тое, што я адсюль ніколі не выйду. Я кажу “што значыць не выйдзеш? Засталося сядзець год. І ён кажа: “Ідуць такія правакацыі, што я проста скончу жыццё самагубствам. Іншага выйсця ў мяне не будзе. Я проста не вытрымаю. Таму, ня гледзячы на нашае радаснае спатканне, яго бадзёры тон, усмешкі, вы уяўляеце што для мяне было такое пачуць? І я кажу яму “Дзіма, што ты такое гаворыш?!

Па ацэнках праваабаронцаў цяпер у беларускіх турмах знаходзяцца чатырнаццаць палітвязняў.
 

Каментаваць