Свята не для ўсіх

Яшчэ задоўга да 25 сакавіка было зразумела — улады не дазволяць правесці шэсце ў Дзень Волі. Незразумелай была толькі форма, у якой гэта будзе зроблена: мяккія папярэджанні ці жорсткі разгон. У выніку, як і мінулым годам, «пакавалі» ўсіх без разбору.


Ужо за паўгадзіны да планаванага пачатку шэсця плошча Якуба Коласа была абкружаная «аўтазакамі». Спецмашыны стаялі нават за будынкам ЦУМа. Паколькі гэтую тэхніку ганяць дарма ніхто не будзе, было зразумела — улады абралі больш жорсткі варыянт.

На самой плошчы было багата міліцыянтаў — як у штацкім, так і АМАПу ў форме. Была таксама інфармацыйная група ГУУС Мінгарвыканкама ў сініх камізэльках і багата журналістаў — як айчынных, так і замежных. Спачатку ўсе сумавалі, але хвілінаў за дваццаць да надыходу часу «Ч» стала зразумела — сумна не будзе. Супрацоўнікі АМАПу пачалі падыходзіць да мінакоў, якія ў сонечны дзянёк расслабляліся на лавах, і пакрысе адводзіць іх у тыя самыя аўтазакі.


Прычым, было поўнае «дэжа-вю» з падзеямі пасля мінулагодняга дня Волі, — калі ў інтэрнэце грамадзян заклікалі выйсці на Кастрычніцкую плошчу 26 сакавіка ў знак салідарнасці з арыштаванымі 25-га. Тыя ж самыя АМАПаўцы, якія хапалі ці не ўсіх, хто толькі з’явіўся на плошчы, тыя ж самыя аўтазакі, такі ж «маўклівы пратэст» людзей, якіх вялі ў спецмашыны… Толькі месца змянілася — не Кастрычніцкая плошча, а плошча Якуба Коласа.

І, як і мінулым годам, «пакавалі» ўсіх без разбору. Можна было б казаць, то людзей затрымліваюць «да высвятлення асобы», але не гэтым разам — забіралі нават тых, хто паказваў пашпарты. Расповеды пра тое, што «я тут проста адпачываю», альбо «ў мяне прызначаная тут сустрэча», ці «я міма праходзіў», — не спрацоўвалі. Пасля непрацяглай спрэчкі людзі аказваліся ў адным месцы — у аўтазаках.

Адзіны ініцыятар шэсця, які зранку 25 сакавіка яшчэ быў на волі — Мікалай Статквіч, — да плошчы, зразумела, не даехаў. Яго ўзялі на выхадзе з дому. Але былі і тыя, хто свядома прыйшоў на Якуба Коласа, каб альбо паспрабаваць прайсціся па вуліцах Мінска з нацыянальнай сімволікай, альбо падтрымаць прэвентыўна затрыманых.


На Якуба Коласа з’явіўся паназіраць за падзеямі намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў. Ён паспеў даць пару інтэрв’ю, пасля чаго таксама быў затрыманы. Яго павялі ў адзін «аўтазак» — той аказаўся перапоўнены. Павялі ў другі — тая ж гісторыя. Лялькова прынялі толькі ў трэці, пусты, які пад’ехаў праз пару хвілінаў.


Увогуле, «запаўняльнасць» гэтых машын адбывалася надзіва хутка.

Нейкі хлапец прыйшоў з плакатам у падтрымку арыштаваных прэыентыўна актывістаў. Ён хвілінаў дзесяць распавядаў журналістам, чаму ён прыйшоў, чаму з такім плакатам, і што збіраўся рабіць у гэты дзень увогуле. І яго гэты час не чапалі. Чаму? «Каробачка» своечасова не пад’ехала, няма куды было яго «пакаваць». Неўзабаве машына ўсё ж даехала, вынік вы разумееце.


Некаторыя журналісты чулі па міліцэйскіх рацыях загад не затрымліваць старых. Аднак людзі сталага веку затрыманняў не пазбягалі. Як, дарэчы, і некаторыя журналісты і блогеры, якія спадзяваліся, што супрацоўнікі АМАПу іх ужо ведаюць у твар, і не апранулі бэджы «Прэса», — напрыклад, Ігар Ільяш.

Кіраўнік прэс-службы мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі паспрабаваў вызначыць для журналістаў «бяспечнае месца» пасярэдзіне плошчы — падалей ад аўтазакаў, у якіх запіхвалі людзей, і заклікаў журналістам не перашкаджаць працаваць супрацоўнікам міліцыі. Але ж журалісты павінны быць там, дзе адбываецца нешта цікавае, і мала Ластоўскага слухалі. Ну і нешта я не чуў, каб міліцыянты скардзіліся, што ім перашкаджаюць працаваць.

Хвілінаў праз сорак такой «зачысткі» атрымалася, што затрымліваць больш няма каго. Ужо было зразумела: ніякага шэсця не будзе. Міліцыянты расслабіліся, і мінакоў ужо не хапалі, а правяралі дакументы ды гналі з плошчы. Новыя «аўтазакі» прыязджаць перасталі — бачна, машыны скончыліся. Журналісты таксама расслабіліся і пачалі разыходзіцца.


Засталося толькі адно пытанне: «Што гэта было?» Навошта ўлада адною рукою дазваляе свята, другою ажыццяўляе жорсткі хапун? Што б змянілася, калі б 300-400 чалавек прайшліся з нацыянальнымі сцягамі па горадзе? Падаецца, нічога: яны ўжо не раз так хадзілі, і нікому ад гэтага кепска не было. Хадзілі і ў 2015-м падчас прэзідэнцкіх выбараў, і ў 2016-м, падчас «маршаў недармаедаў»… Навошта гэтае «раздваенне асобы»?

Перасварыць апазіцыю? Дык яна ўжо і так перасвараная, далей няма куды. Сапсаваць свята? Наўрад ці гэта атрымалася для тых, хто быў на дазволеным месцы. Хіба што ў чарговы раз паказаць, што ніякай «лібералізацыі» не адбылося? Дык ад гэтага горш самой уладзе…

Пэўна, справа тут не ў рацыянальных рэчах, а ў логіцы «рэжыму». «Рэжым» — на тое і «рэжым», каб быць жорсткім і трымаць усё пад кантролем. Каб ніхто не ўгледзеў яго «слабіну» ў дазволе святкавання стагоддзя з дня абвяшчэння БНР. І, на жаль, ніякім іншым чынам паказаць сваю моц, чым закінуць у «аўтазак» пару-другую сотняў грамадзян сваёй краіны, ён не ў стане.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-03-25 16:09:55
"Навошта ўлада адною рукою дазваляе свята, другою ажыццяўляе жорсткі хапун?" Дзе ўлада дазволіла сабрацца і святкаваць? На плошчы Якуба Коласа? Не. А якія яшчэ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЦЯГІ? Што гэта такое? Б-ч-б прапаганда? Прапаганда. Рэжым... А гэта што такое? Б-ч-б прапаганда? Прапаганда. Разбярыцеся бел-чырвона-белыя СМІ і паплечнікі б-ч-б ідэі нянавісці да беларусаў у гэтым мной адзначаным. Бо чаго вы жадаеце разумець немагчыма. Жадаеце швэндацца туды-сюды пад б-ч-б сцягам па вуліцах, як швэндаліся амаль восет лят падчас так званага адраджэння? Дзеля чаго? Каб у выніку прымусіць беларусаў карыстацца толькі тарашкевіцай, паводле бацькоў-заснавальнікаў таго адраджэння? Вось гэта і ёсць ваша нац ідэя - дыктатура беларускай мовы замест дыктатуры русского языка. Больш нічога ў б-ч-б ідэі няма. І вы думаеце беларусы вас падтрымаюць? Не. А журналісты, што рабілі на плошчы Якуба Коласа? Жареного ждали. Дачакаліся?
  • Anatol Starkou
  • 2018-03-25 16:16:27
"Навошта ўлада адною рукою дазваляе свята, другою ажыццяўляе жорсткі хапун?"

Дзе ўлада дазволіла сабрацца і святкаваць? На плошчы Якуба Коласа? Не. А якія яшчэ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЦЯГІ? Што гэта такое? Б-ч-б прапаганда? Прапаганда. Рэжым... А гэта што такое? Б-ч-б прапаганда? Прапаганда. Разбярыцеся бел-чырвона-белыя СМІ і паплечнікі б-ч-б ідэі нянавісці да беларусаў у гэтым мной адзначаным. Бо чаго вы жадаеце разумець немагчыма. Жадаеце швэндацца туды-сюды пад б-ч-б сцягам па вуліцах, як швэндаліся падчас так званага адраджэння? Дзеля чаго? Каб у выніку прымусіць беларусаў карыстацца толькі тарашкевіцай, паводле ідэі бацькоў-заснавальнікаў таго адраджэння? Вось гэта і ёсць ваша нац ідэя - дыктатура беларускай мовы замест дыктатуры русского языка. Больш нічога ў б-ч-б ідэі няма. І вы думаеце беларусы вас падтрымаюць? Не.

А журналісты, што рабілі на плошчы Якуба Коласа? Жареного ждали. Дачакаліся?
  • Паскуале
  • 2018-03-25 18:25:12
Что -то ты,дядя ,брызгал брызгал слюной,так ничего и не набрызгал.Мелковато соображаешь,точь -в-точь,как наша мусорня.
  • Anatol Starkou
  • 2018-03-26 11:54:56
Куда мне до вас и вашей соображалки?! Вот когда ваши бел-чырвона-белыя придут к власти, когда ваша мусорня и ваша кагэбня переоденутся во все бел-чырвона белае, когда ваши демократические бел-чырвона-белыя дубинки наведут демократический бел-чырвона-белый порядок и воссоздадут демократическую бел-чырвона-белую дыктатуру, вот тогда Зажыве Беларусь! Тады станеце вы мне блізкімі бел-чырвона-белымі людзьмі звацца. А пакуль што мне да вас далёка...

Каментаваць