Тамары Сяргей адмовілі ва ўзбуджэнні справы супраць МУС

Юрыстцы Тамары Сяргей адмоўлена ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы на неправамерныя дзеянні Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь.


 

 

Пра гэта гаворыцца ў пастанове суддзі суда Цэнтральнага раёна Мінска Івана Майсейчыка ад 19 мая.

 

Сваю адмову суддзя Іван Майсейчык матываваў тым, што іскавая заява праваабаронцы не падведамасна разгляду ў судзе.

 

У скарзе ў Мінскі гарадскі суд на пастанову Івана Майсейчыка Тамара Сяргей звярнула ўвагу на тое, што, каб ёй адмовіць, Іван Майсейчык прымяніў норму права, якая не мае адносінаў да просьбаў, выкладзеных у скарзе.

 

 

“Больш за тое, суддзя перакруціў факты, пададзеныя ў маёй скарзе. Дзеянні Івана Майсейчыка я расцэньваю як доказы яго поўнай залежнасці ад выканаўчай улады. Пры гэтым суддзя ўпэўнены ў сваёй беспакаранасці за непрыкрытае парушэнне закону”, — падкрэсліла юрыстка.

 

Нагадаем, што 6 лістапада 2015 года, у дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, юрыстка была затрыманая на чыгуначным вакзале Мінска падчас сустрэчы з актывістамі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, каб разам паехаць да Палаца незалежнасці, дзе павінна была адбыцца цырымонія інаўгурацыі. Супрацоўнік Мінскага аддзела ўнутраных справаў (АУС) на транспарце, падпалкоўнік Сяргей Гаркавы ў прысутнасці старшага прапаршчыка Сяргея Махнача затрымаў юрыстку па абвінавачванні грамадзянкі Тарасавай у тым, што Тамара Сяргей адкрыта скрала ў гэтай жанчыны 300 долараў ЗША. 

 

Юрыстку абшукалі, яе апытаў оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку, капітан Мікалай Жылін. На спадарыню Тамару быў складзены пратакол затрымання, а затым пасля ўсіх адпаведных працэдураў была вынесеная пастанова аб вызваленні юрысткі, якая была зняволеная каля чатырох гадзінаў.     

 

Згодна Крымінальнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь, цягам 10 дзён павінна было вырашыцца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да юрысткі, альбо ў адмове ва ўзбуджэнні гэтай справы. Аднак аніякай пастановы наконт такіх захадаў спадарыня Тамара не атрымала да гэтага часу. 

 

У сувязі з дзеяннямі супрацоўнікаў Мінскага АУС на транспарце, якія праваабаронца лічыць правакацыйнымі, Тамара Сяргей накіравала скаргі міністру ўнутраных справаў Ігару Шуневічу і генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку

 

У выніку праверкі па гэтым скаргам міліцыянты прыйшлі да высновы, што “нарушений законодательства в действиях сотрудников Минского ОВД на транспорте, а также в действиях Тарасовой Т.Н. не установлено”.

 

Засталіся безвыніковымі і ўсе спробы юрысткі атрымаць адказы на свае пытанні наконт затрымання. А пасля таго, як жанчыну прыняў намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Мельчанка, з ёй было спынена ліставанне і адмоўлена ў сустрэчы з кіраўніком МУС Ігарам Шуневічам.               

 

У сваёй заяве ад 12 мая ў суд Цэнтральнага раёна Мінска Тамара Сяргей прасіла суд абавязаць МУС правесці праверку законнасці яе затрымання Сяргеем Гаркавым і Сяргеем Махначом,  адказаць на пытанні, а таксама абавязаць Міністэрства ўнутраных справаў пазнаёміць яе з матэрыяламі праверкі па заяве грамадзянкі Тарасавай.

 



 

Абмеркаванне:

  • Санкевич
  • 2016-05-28 09:48:19
Вот это и есть Беларуские судилища! Неужели этому без пределу не наступит конец! У меня просто нет слов, зная всю эту историю не по наслышке а испытанную на себе! Нас тогда под "охраной" этих "доблестных" минтов продержали в вокзале более четырёх часов, даже в туалетную комнату нас водили под конвоем!

Каментаваць