Толькі патрабаваньні масавых народных сходаў могуць прымусіць ўлады да перамоваў з грамадствам

Заява Нацыянальнага Арганізацыйнага камітэту Народнага сходу
1 верасьня 2011

8 кастрычніка 2011 году грамадзяне Беларусі зьбяруцца ў шматлікіх гарадах на Народныя сходы, дзе абмяркуюць і выставяць свае прапановы і патрабаваньні да ўлады. Народныя сходы пройдуць у адпаведнасьці з Канстытуцыяй і Законам “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах.

У Народных сходах павінны мець права бесьперашкодна ўзяць ўдзел усе грамадзяне, у тым ліку ўсе без вынятку цяперашнія палітычныя вязьні.

Народныя сходы тэрмінова патрэбныя таму, што ўлады давялі Беларусь да сацыяльна-эканамічнага крызысу і паставілі на карту незалежнасьць нашай дзяржавы. Лёс краіны павінны вырашаць адказныя грамадзяне, а не чыноўнікі, якія страцілі давер народу.

Толькі патрабаваньні масавых Народных сходаў могуць прымусіць ўлады да перамоваў з грамадствам.

Народныя сходы выберуць сваіх паўнамоцных прадстаўнікоў і даручаць ім перадаць патрабаваньні ў органы ўлады. Паўнамоцныя прадстаўнікі Народных сходаў будуць легітымнымі перамоўнікамі з уладай ад імя грамадзянаў Беларусі – удзельнікаў сходаў.

“Закон аб зваротах грамадзянаў патрабуе ад уладаў цягам месяца даваць афіцыйны адказ на зварот. Таму 8 лістапада ўсе кансультацыі павінны быць скончаныя, і ўлады будуць абавязаныя даць адказ на Народныя патрабаваньні.

8 лістапада грамадзяне зноў зьбяруцца на Народныя сходы і прымуць рашэньне: ці пагадзіцца з прапановамі ўлады, ці дамагацца яе зьмены.

Улада абавязаная весьці дыялёг найперш з народам. Адказная ўлада павінна ўсяляк спрыяць ініцыятыве масавых Народных сходаў. Без крэдыту даверу ад народу ніякія замежныя крэдыты не дапамогуць.

Свабода правядзеньня Народных сходаў і вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў будуць галоўным сьведчаньнем гатоўнасьці ўлады да дыялёгу з грамадзтвам.

Віктар Івашкевіч
сустаршыня Нацыянальнага Арганізацыйнага камітэту Народнага сходу

Генадзь Фядыніч
 сустаршыня Нацыянальнага Арганізацыйнага камітэту Народнага сходу

Каментаваць