У блогера Пятрухіна канфіскавалі ўсю тэхніку (відэа)

Міліцыянты прыйшлі з вобшукам па заяве свайго калегі аб паклёпе.
Сяргей Пятрухін. Здымак «Радыё Свабода»

Сяргей Пятрухін. Здымак «Радыё Свабода»



Калі брэсцкі блогер выносіў смецце, яго «падлавілі» міліцыянты, якія прыйшлі з вобшукам. Іх суправаджалі байцы АМАПу.

Відэа нечаканай сустрэчы з міліцыянтамі відэаблогер змясціў на сваім канале на «Youtube».

Паплечнік Сяргей Пятрухіна, відэаблогер Аляксандр Кабанаў у каментары Belsat.eu адзначыў:

«Супрацоўнік міліцыі (Ігнацюк С.П. як вынікае са стрыму Пятрухіна) напісаў заяву аб паклёпе. У адным са стрымаў Сяргей кажа, што людзі распавялі пра збіццё двума супрацоўнікамі міліцыі, і дадае, што доказаў няма. І адзін з супрацоўнікаў напісаў заяву. Ёсць верагоднасць, што канфіскуюць усю тэхніку, тэлефон. Ёсць верагоднасць, што могуць і «закрыць». Але спадзяемся, гэтага не будзе».

У выніку ў Сяргея Пятрухіна забралі ўсю тэхніку – планшэт, ноўтбук і тэлефон.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Люстэрка
  • 2018-05-13 11:48:30
Гэта відавочнае парушэнне свабоды слова з боку прадстаўнікоў дзяржавы. Дзяржава хоча заткнуць народу рты. Але гэта немагчыма. З’яўляюцца новыя блогеры, новыя відэаканалы, відэастрымы. А міліцыянты, пракуроры, суддзі, амапаўцы пішуць усё новыя і новыя позвы, пратаколы, акты. Фактычна для будучых судоў над сабой.

Каментаваць