У цэнтры Мінска адбылася яскравая акцыя «За сумленныя выбары» (фотарэпартаж)

На Кастрычніцкай плошчы прайшоў запланаваны мітынг супраць сфальшаваных выбараў у Палату прадстаўнікоў. Выступоўцы нагадалі пра пагрозу незалежнасці, адзначылі, што ўлады цягнуць беларускі народ у бездань і заклікалі Лукашэнку сыйсці ў адстаўку.

 Вядомыя палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікола Статкевіч, Зміцер Дашкевіч і Павал Севярынец задалі імпрэзе добрую дынаміку.

 

Беларускія спецслужбы паспрабавалі затрымаць найбольш актыўных удзельнікаў, але грамада аператыўна сгрупавалася і дала адпор. Правакатарам у цывільным паступіў загад адысці.

 

Пасля інцыдэнту было прынятае спантаннае рашэнне зладзіць шэсце па праспекту ў бок плошчы Незалежнасці. Па ходніках ішла калона з бел-чырвона-белымі сцягамі і транспарантамі.

 

Бадай упершыню за апошнія гады ўдзельнікі шэсця двойчы не падпарадкоўваліся загадам ДАІ і не перарывалі калону на чырвонае святло светлафора.

 

Каля будынку ЦВК арганізатары мерапрыемства яшчэ раз выступілі перад прысутнымі. Паэт Славамір Адамовіч прачытаў свой верш-зварот “Да беларускай моладзі”. Зміцер Дашкевіч на просьбу Уладзіміра Някляева прачытаў верш Янкі Купалы "Акоў паломаных жандар".

 

Абмеркаванне:

  • лёша
  • 2016-09-13 12:58:49
а навошта на чырвонае святло хадзіць? вы бы яшчэ па пакету цукерак з'елі, пакуль дарослыя не замінаюць
  • Цікаўны
  • 2016-09-13 14:55:11
Тут пытанне не ў тым, каб ісці на чырвонае святло, а ў тым, што супрацоўнік міліцыі абавязаны спыніць рух транспарту для бяспекі грамадзян, якія рэалізуюць сваё права на выказвання свайго меркавання праз масавае шэсце. Шэсце на тое і шэсце, што яно неперарыўнае.

Каментаваць