Пікет і шэсце правацэнтрысцкай кааліцыі ў Мінску (фота)

Асноўныя мэты пікета — акцэнтаваць увагу выбаршчыкаў на еўрапейскім выбары кааліцыі правацэнтрыстаў, якая ўключае Рух «За Свабоду», Аб'яднаную грамадзянскую партыю і "Беларускую хрысціянскую дэмакратыю", а таксама выступіць у абарону свабоды слова.

У пікеце прынялі ўдзел кіраўнікі Руху “За Свабоду”, АГП, БХД, а таксама актывісты іншых грамадскіх арганізацый. На пляцоўцы каля ЦУМа ў Мінску луналі нацыянальныя, партыйныя і еўрапейскія сцягі.


Быў разгорнуты таксама плакат супраць будаўніцва АЭС у Беларусі. Удзельнікі пікету актыўна раздавалі выбаршчыкам агітацыйную прадукцыю.


Перад людзьмі выступілі намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юры Губарэвіч (пікет ладзіўся ў межах ягонай агітацыйнай кампаніі), старшыня АГП Анатоль Лябедзька, адзін з сустаршыняў аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі.


Мерапрыемства таксама наведаў французскі палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента, прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Жозэф Доль.

Жозэф Доль

Праз некаторы час пікет рушыў па праспекту Незалежнасці да будынку Белтэлерадыёкампаніі, што месціцца на Макаёнка, 9.


Пасля невялічкага мітынгу каля БТ, палітыкі перадалі кіраўніцтву беларускага тэлебачання петыцыю з патрабаваннем забяспечыць свабоду слова і доступ да тэлеэфіру для прадстаўнікоў палітычных партый і арганізацый.


Каментаваць