У Мінску адзначылі 20-годдзе рэферэндуму, які адкрыў шлях Беларусі да аўтарытарызму (фота)

Акцыя «Вярнуць уладу народу» прайшла ў Мінску на плошчы Свабоды з  ініцыятывы палітыкаў Уладзіміра Някляева і Міколы Статкевіча.

Аб правядзенні акцыі палітыкі Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў загадзя пісьмова паведамілі ў Мінгарвыканкам.
 
Cабралася каля дзвюхсот чалавек. Людзі трымалі самаробныя плакаты і б-ч-б сцягі. Да мікрафону падыходзілі Уладзімір Някляеў, Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, а таксама некаторыя актывісты з рэгіёнаў. Прамоўцы адзначалі, што рэферэндум 1996-га году быў фактычна дзяржаўным пераваротам і ўзурпацыяй улады. Міліцыянты не перашкаджалі правядзенню акцыі. Асобы ў цывільным ажыццяўлялі відэаздымку выступоўцаў.
 
Паводле вынікаў ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму 24 лістапада 1996 года, быў прыняты новы варыянт Канстытуцыі, які ператварыў Беларусь з парламенцкай рэспублікі ў прэзідэнцкую і адкрыў дарогу да практычна неабмежаванага ўзмацнення ўлады прэзідэнцкай вертыкалі, пабудаванай пад асобу Аляксандра Лукашэнкі. Вынікі «рэферэндуму» не былі прызнаныя сусветнай супольнасцю, Еўразвязам, ЗША, АБСЕ і іншымі аўтарытэтнымі міжнароднымі структурамі, паколькі ён праводзіўся з парушэннямі закона і дэмакратычных працэдур.


Абмеркаванне:

  • ник
  • 2016-11-24 19:40:43
Жыве БЕЛАРУСЬ!!!

Каментаваць