У Мінску прайшла акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам (фотарэпартаж)

Акцыя салідарнасці з арыштаваным рэдактарам сайта 1863x.com. Эдуардам Пальчысам трывала каля 45 хвілін.


 
Удзельнікі размясціліся ланцугом каля СІЗА на Валадарцы.


Яны трымалі плакаты ў падтрымку Эдуарда Пальчыса, скандавалі лозунгі «Свабоду Пальчысу!», «Свабоду Паліенку!», «Свабоду палітвязням!», «Незалежнасць», а таксама супраць імперскай палітыкі Расіі. З вядомых людзей на мітынгу прысутнічалі палітык Павал Севярынец, рэжысёрка Вольга Мікалайчык і грамадская актывістка Наталля Басалыга.


Павал Севярынец гучна звяртаўся да міліцыянтаў. Казаў, што Эдуард Пальчыс рабіў іх справу — бараніў незалежнасць, што ім павінна быць сорамна. Таксама удзельнікі пікета выгуквалі словы падтрымкі Эдуарду у бок СІЗА. Павал узгадваў, што калі ён там знаходзіўся ў свой час, гукі падтрымкі пікетоўшчыкаў у яго падтрымку былі добра чуваць і гэта вельмі натхняла і дапамагала перажыць выпрабаванні.

Над пікетам лунаў бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыянты склалі пратаколы на ўдзельнікаў акцыі .


Каментаваць