Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Пуціна заканчваюцца грошы на прапаганду: закрыўся тэлеканал «Лайф»

Прапагандысцкі тэлеканал «Лайф» закрываецца.


18 жніўня —апошні дзень вяшчання прапагандысцкага тэлеканала Life. Ужо заўтра яно будзе спыненае. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў холдынгу News Media, якому належыць канал, паведамляе ТАСС.

«Застаецца толькі сайт і нашы праекты, вядома. Цалкам спыняецца [тэлевяшчанне]. Будзе зварот да тэлегледачоў, сачыце за навінамі «Лайф» на сайце і ў сацыяльных сетках», — распавёў суразмоўца агенцтва

Паводле ягоных слоў, будуць скарочаныя 90 чалавек, а яшчэ 90 застануцца працаваць над стрымінгавым вяшчаннем.

Тэлеканал Life пачаў вяшчанне ў верасні 2013 года. Тады ён называўся LifeNews. Арам Габралянаў ацэньваў інвестыцыі ў праект на 20-30 мільёнаў даляраў і планаваў, што тэлеканал будзе падобны да брытанскага Sky News, піша «Медуза».

Паводле «Хартыі'97»

Каментаваць