У Расіі рыхтуюць новую групу «дабраахвотнікаў» для Данбаса

Аб гэтым у Facebook паведаміў кардынатар групы "Інфармацыйны супрціў" Дзмітры Тымчук.
Данецк. 2014.

Данецк. 2014.



РБК-Украіна са спасылкай на старонку Дзмітрыя Тымчука паведаміла, што цэнтр, які спецыялізуецца на падрыхтоўцы дыверсантаў, падрыхтаваў у Расіі групу баевікоў па спецыяльнай праграме.

"У цэнтры тактычнай і агнявой падрыхтоўкі "Партызан" ажыццёўлены набор і пачалася падрыхтоўка новай партыі "дабраахвотнікаў" для ўдзелу ў баявых дзеяннях на Усходзе Украіны ў складзе расійскіх акупацыйных войсках. Абучэнне новага набору адбываецца з 1 чэрвеня і скончыцца 31 жніўня па наступнай праграме: курс тапаграфіі і арыентыроўкі на мф цовасці, тактычная медыцына, курс выжывання, пецкурс "Партызан" па вядзенні бою ў ггорадзе і лесе, агнявая падрыхтоўка з выкарыстаннем розных відаў стралковай зброі", - паведаміў Тымчук.


Скрыншот з сайта цэнтру. Арганізатары не хаваюць факт падрыхтоўкі наёмнікаў для баявых дзеянняў.

Скрыншот з сайта цэнтру. Арганізатары не хаваюць факт падрыхтоўкі наёмнікаў для баявых дзеянняў.




Па ягоных словах, на працягу апошніх чатырох год дадзены цэнтр спецыялізуецца на падрыхтоўцы дыверсантаў, якая дазваляе ў кароткія тэрміны абучыць "курсантаў" асноўным навыкам дыверсійна-тэрарыстычнай дзейнасці. Так, выпускнікі цэнтра назначаюцца на пасады камандзіраў ДРГ (Дыверсіёна-разведвальных груп), выконваюць функцыі інструктараў у складзе акупацыйных войскаў. За час існавання цэнтра падрыхтавана больш за 400 баевікоў. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Дабранеахвотнік
  • 2018-06-10 09:41:01
А потым такія "дабраахвотнікі" будуць разганяць мітынгі ў Беларусі: https://pramen.io/ru/2017/06/byvshie-bojtsy-berkuta-na-sluzhbe-belaruskoj-vlasti/
  • вожык
  • 2018-06-11 09:07:35
удобрение для украинских полей

Каментаваць