У выбаркамы ўвайшлі 34 чальцы апазіцыйных партыяў і 587 — з «Белай Русі»

На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў будзе створана 1309 тэрытарыяльных выбарчых камісій.

У камісіі ўвойдуць 11 167 чалавек, паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркама.

Ад фізічных асоб у выбаркамы ўвайшлі 5732 чалавекі, ад працоўных калектываў — 1173. Грамадскія аб'яднанні прадстаўляюць 4262 чалавекі, палітычныя партыі — 161.

Найбольшую колькасць сваіх прадстаўнікоў у выбаркамах маюць Камуністычная партыя (75 чалавек) і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (38 чалавек).

Ад апазіцыйных партыяў у тэрытарыяльныя выбаркамы ўвайшлі 34 чалавекі: 18 — ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", 4 — ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 8 — ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі і 4 ад партыі БНФ.

Ад Федэрацыі прафсаюзаў у камісіях будуць працаваць 1819 чалавек, ад "Белай Русі" — 587.

Мясцовыя выбары пройдуць 18 лютага 2018 года.

euroradio.fm

Каментаваць