Сёння суд над затрыманымі ў Жодзіне ўдзельнікамі мітынгу салідарнасці

На рынку Жодзіна падчас спробы правесці мітынг салідарнасці з прадпрымальнікамі міліцыянты затрымалі сябраў аргкамітэту «Салідарнасці з прадпрымальнікамі» Алеся Макаева, Алеся Абрамовіча і Міхася Латышава, актывіста БХД Паўла Пракаповіча і сябра Маладога Фронту Паўла Старавойтава.

Алесь Макаеў.

Таксама на рынку быў складзены пратакол на мясцовага актывіста Івана Помаза.

«Нас адвялі ў аддзел міліцыі і цяпер складаюць пратаколы. Хутчэй за ўсё не вызваляць да раніцы», — пасьпеў перадаць карэспандэнту Свабоды Павал Пракаповіч. Потым сувязь з актывістам абарвалася.

Мітынг доўжыўся 40 хвілін.

«Спачатку мітынгоўцы звярнуліся са зваротам да гандляроў і наведнікаў рынку, потым пайшлі па шэрагах. Міліцыянты фіксавалі дзеянні актывістаў, а потым па адзінай камадзе пачаліся затрыманні», — распавёў Свабодзе ўдзельнік акцыі.

Мітынгі салідарнасці з прадпрымальнікамі ўжо праходзілі ў Барысаве і Маладзечне 7 і 14 траўня. 31 траўня і 4 чэрвеня мітынгі запланаваныя ў Воршы і Баранавічах. Актывісты дамагаюцца адмены указу №222 Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога забараняецца гандаль на рынках без сертыфікатаў.

Паводле Радыё Свабода

Каментаваць