У апазіцыі павінна быць адзіная стратэгія і адзіны кандыдат на выбары прэзідэнта

"Рух “За Свабоду” выступае за выпрацоўку адзінай стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкую выбарчую кампанію 2015 году і абранне адзінага альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты. Зыходзячы з гэтага, мы бярэм удзел у адпаведным перамоўным працэсе паміж палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі, што ставяць на мэце перамены ў Беларусі", — павдемляецца ў заяве Руху.



"Адзіны кандыдат — не самамэта, а інструмент пераменаў. Мы лічым, што важнай ёсць не толькі слушная працэдура абрання адзінага альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты, але і стратэгія дзеянняў дзеля атрымання падтрымкі большасці беларускага народу, — гаворыцца ў заяве,  — Зважаючы на нацыянальныя інтарэсы Беларусі Рух “За Свабоду” настойвае, каб палітык ці грамадскі дзеяч у статусе адзінага кандыдата дэмакратычных сілаў быў правадніком ідэі незалежнасці Беларусі і яе еўрапейскага выбару".

"У Руху “За Свабоду” ёсць асобы, якія валодаюць якасцямі годнага і пераможнага кандыдата ў прэзідэнты ад праеўрапейскіх і прабеларускіх прыхільнікаў пераменаў. Аднак мы гатовы падтрымаць іншага прэтэндэнта на адзінага кандыдата, з якім будзем мець супольныя каштоўнасныя пазіцыі", — паведмляе Прэс-служба  Руху “За Свабоду”.

Каментаваць