У Беларусі з'явіўся 15-ы палітвязень

У Віцебску 28 снежня распачаўся суд над актывістам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Яго вінавацяць у тым, што ён нібыта лаяўся на супрацоўнікаў міліцыі.
 
Як распавяла прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі маці Сяргея Каваленкі, сведкамі на судзе выступаюць міліцыянты і два залежныя ад іх чалавекі, якія адбываюць пакаранне. Пры гэтым яна адзначыла, што адзін са сведак, цяпер ужо былы міліцыянт Дубавец, заявіў у судзе, што Сяргей Каваленка не лаяўся.
 
У выніку абвінаваўчага прысуду актывіст можа быць зняволены на тры гады, стаўшы такім чынам чарговым беларускім палітвязнем. Зараз ён знаходзіцца ў следчым ізалятары, куды быў змешчаны, пакуль ідзе следства па крымінальнай справе паводле артыкула 415 “Ухіленне ад адбывання пакарання.  З лета 2010 года Сяргей Каваленка знаходзіцца на “хатняй хіміі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы. Парушэнні рэжыму — гэта вяртанне  дахаты пазней вызначанага часу, а таксама некалькі адміністрацыйных справаў, распачатых супраць Каваленкі падчас яго ўмоўнага пакарання.
 
Маці актывіста Лідыя Уладзіміраўна вельмі непакоіцца за маральны і фізічны стан сына, паколькі, па яе словах, на яго "аказваецца ціск, з яго ўсяляк здзекуюцца". Яна паведаміла таксама, што Сяргей Каваленка ўжо дзясяты дзень галадае ў знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачвання . Яна просіць выпусціць яе сына на волю хаця б на час следства.
 
Сям’я Сяргея Каваленкі пазбаўлена сродкаў да існавання. У актывіста двое дзяцей, а жонка знаходзіцца ў адпачынку па догляду за паўгадовай дачкой. Сям’ю забяспечваў Сяргей Каваленка, працуючы прыватным прадпрымальнікам. У сувязі з гэтым просім аказаць падтрымку сям'і, пералічыўшы сродкі на наступны рахунак:
 
Аддзяленне № 200-140, вул. Смаленская 9А, г.Віцебск — 01064749
Рахунак адкрыты на Каваленку Лідыю Уладзіміраўну

Прэсавая служба БХД

Каментаваць