У Дзярждуме РФ прапанавалі разарваць дыпламатычныя стасункі з Літвой

Фракцыя камуністаў у Дзярждуме РФ прапанавала разарваць дыпламатычныя стасункі з Літвой, а таксама ўвесці супраць яе санкцыі.



Пра гэта заявіў намеснік старшыні фракцыі КПРФ Мікалай Каламейцаў. Паводле яго слоў, такія меры павінны стаць адказам на «хамскія і цынічныя выказванні прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце».
 
 
Напярэдадні Грыбаўскайце назвала Расію «тэрарыстычнай дзяржавай» з-за яе агрэсіі супраць Украіны.
 
 
Думскі спікер Сяргей Нарышкін прапанаваў унесці сённяшнюю заяву камуністаў на разгляд ніжняй палаты парламента ва ўстаноўленым парадку.

Каментаваць