У Кіеве прайшоў мітынг у абарону новых украінскіх палітвязняў

6 чэрвеня 2011 года агульнаўкраінскае аб’яднанне ВО “Свобода разам з іншымі нацыянальна-вызвольнымі рухамі Украіны правялі шматтысячны мітынг ў Кіеве ў парку Тараса Шаўчэнкі з патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі і вызваліць новых украінскіх палітвязняў, якія сталі закладнікамі распачатай уладамі правакацыі 9 траўня 2011 года ў Львове з чырвонымі сцягамі.

6 чэрвеня 2011 года агульнаўкраінскае аб’яднанне ВО “Свобода разам з іншымі нацыянальна-вызвольнымі рухамі Украіны правялі шматтысячны мітынг ў Кіеве ў парку Тараса Шаўчэнкі з патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі і вызваліць новых украінскіх палітвязняў, якія сталі закладнікамі распачатай уладамі правакацыі 9 траўня 2011 года ў Львове з чырвонымі сцягамі.

Перад удзельнікамі выступіў Старшыня Кіеўскай гарадской арганізацыі ВО "Свобода" Андрэй Ільенка. У сваёй прамове ён падкрэсліў: “Украінцы жадаюць жыць ў свабоднай краіне, а не ў саўдэпаўскім маскоўскім балоце пад чырвонымі сцягамі. <…> Апошні прыклад - 9 траўня 2011 у Львове, калі украінцаў паставілі перад выбарам: пагадзяцца яны на рытуальнае прыніжэнне, якое пятая калона Масквы пажадала здзейсніць у Львове, ці не. Але ж львавяне да гэтага часу прыніжаны гэтым чырвоным сцягам, пад якім знішчалі  ўкраінскі народ, пад якім забівалі Галадаморам, пад якім этапавалі ў Сібір, пад якім катавалі ў турмах. Дзякуй богу, львоўскае грамадства не пагадзілася на гэтую правакацыю.

Удзельнікі акцыі перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта рэзалюцыю, у якой патрабуюць асудзіць правакацыю – так званы Закон аб афіцыйным выкарыстанні чырвоных сцягоў, які быў прыняты 21 красавіка Вярхоўнай Радай Украіны і падпісаны Януковічам. У рэзалюцыі гаворыцца: “У падзеях, якія адбыліся 9 траўня ў Львове, цалкам вінаватыя ўлады. Стала абсалютна відавочным, што рэжым Януковіча разам з эмісарамі з Масквы, ад пачатку і да канца зрэжысаваў і здзейсніў гэту правакацыю. Яе мэта – атрымаць падставы для новага вітка палітычных рэпрэсій і паліцэйскага тэрору супраць украінцаў, каб безперашкодна абрабаваць украінцаў і вынішчыць дзяржаву.

На мітынгу выступіў Старшыня Руху Салідарнасці “Разам Вячаслаў Сіўчык. Ад імя беларускай апазіцыі ён выразіў салідарнасць з украінскімі палітвязнямі, нагадаў, што кожны дзень у Мінску беларускія актвывісты моляцца ля Чырвонага Касцёла за незаконна асуджаных  беларусаў. Ён заклікаў украінскія палітычныя сілы да правядзення акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 19 чэрвеня 2011 года.  Палітык заклікаў пікетаваць амбасаду Беларусі ў Кіеве пад лозунгам “Свабоду палітвязням! і амбасаду Расіі – пад лозунгам “Рукі прэч ад Беларусі!
 

Каментаваць