У Мінску пройдзе сустрэча прадстаўнікоў МУС Беларусі і Еўракамісіі

Яна будзе прысвечаная праблемам міграцыі.



26 сакавіка ў Мінску пройдуць спецыяльныя кансультацыі МУС Беларусі і прадстаўнікоў Еўракамісіі, а таксама латвійскага прадстаўніцтва ў ЕС. На перамовах плануецца ўзгадніць праект сумеснай дэкларацыі аб заключэнні партнёрства ў сферы мабільнасці паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Вядома, што згаданы праект уключае некалькі накірункаў. Сярод іх — рэгуляванне міграцыі, мабільнасць і легальная міграцыя, барацьба з нелегальнай міграцыяй і гандлем людзьмі, рэадмісія ды іншае.

Падпісанне дэкларацыі платформы "Партнёрства дзеля мабільнасці" мусіць адбыцца ў траўні ў Рызе. За яе запуск на сённяшні дзень выступаюць каля 10 краін-сябраў ЕС.

"Еўрарадыё"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць