У Палацы мастацтваў адбылася традыцыйная вечарына памяці Вацлава Гавала (фотарэпартаж)

Вечарына памяці знакамітага чэшскага прэзідэнта праводзіцца ўжо пяты год запар. Яе арганізуе Рух «За Свабоду» сумесна з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.



На імпрэзе прысутнічаў шэраг вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў, аналітыкаў, журналістаў, праваабаронцаў.

Адкрываў вечарыну, а таксама выступаў у якасці вядучага лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. Пра знакавыя старонкі біяграфіі Вацлава Гавала распавёў амбасадар Чэшскай рэспублікі Мілан Экерт.

У межах прэзентацыі тэатральнага праекту Аляксея Стрэльнікава выканаўцы Антон Макуха і Марына Дзянісава прачыталі урыўкі з публіцыстычных твораў Вацлава Гаўла.

Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец прэзентаваў пасмяротную кнігу выбітнога палітолага Віталя Сіліцкага “Доўгая дарога ад тыраніі”.

Спецыяльна запрошаны легендарны музыка Лявон Вольскі выканаў некалькі сваіх песень.

Вечарына завяршылася фуршэтам.

Абмеркаванне:

  • ales'
  • 2016-01-16 02:02:41
на вечарыне сабралась сапраўдная Беларуская Эліта !
  • таня
  • 2016-01-16 15:05:07
Наша Беларуская элита
  • ВР
  • 2016-01-16 22:36:23
Некалькі абзацаў пра кнігу Сіліцкага і яе аўтара: http://belisrael.info/?p=5661

Каментаваць