У Польшчы ў чарговы раз забаранілі беларускі нацыянальны сцяг

Чарговая дзяржаўная ўстанова Польшчы адмовіла беларусам ў праве ўжываць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на міжнародных спартыўных мерапрыемствах у гэтай краіне.

Суд у Быдгашчы адхіліў апеляцыю актывіста Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў Ігара Шчэкарэвіча. Беларус апратэстоўваў рашэнне польскай пракуратуры, якая прызнала правамоцнай забарону бел-чырвона-белага сцяга падчас баскетбольнага матчу Беларусь-Літва чэмпіянату Еўропы сярод жанчынаў. Аднак суд стаў на бок пракуратуры і прызнаў правільнай забарону беларускага нацыянальнага сцяга.

Раней пракуратура Быдгашча вызнала, што бел-чырвона-белы сцяг “не з’яўляецца абавязковым нацыянальным сцягам Беларусі. Таму беларускія заўзятары не мелі права ўжываць яго на матчы. Адмову Шчэкарэвіча выйсці з залі польская пракуратура ацаніла як “актыўны супраціў супрацоўнікам аховы. Ужыванне сілы супраць Шчэкарэвіча пракуратура не лічыць правапарушэннем.
Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся сёлета 25 чэрвеня. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым бесцырымонна выдаліла беларусаў са стадыёну.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў

Каментаваць