У Расіі перамагае «Адзіная Расія»

Паводле папярэдніх вынікаў, у тых рэгіёнах, дзе выбіралі губернатараў і мэраў, лідзіруюць дзеючыя кіраўнікі, усе яны  вылучэнцы ад «Адзінай Расіі».



На выбарах у Масгардуму таксама лідзіруюць адзінаросы, на другім месцы — кандыдаты ад КПРФ. Галасаванне ў Маскве прайшло пры невысокай яўцы. Па дадзеных на 18 гадзін на ўчасткі прыйшлі толькі 17,48 адсоткаў масквічоў. Для параўнання, у верасні мінулага года на выбарах сталічнага мэра да 18 гадзін прагаласавалі 26,46 адсоткаў маскоўскіх выбаршчыкаў.

Тым часам яўка на выбарах у анэксаваным Крыме склала каля 60 адсоткаў, «Адзіная Расія» набірае тут больш як 70 адсоткаў галасоў.  Пра гэта заявіў кіраўнік Дзяржсавета рэспублікі Уладзімір Канстанцінаў. 

Каментаваць