Украінскага аўтагоншчыка Яўгена Чарвоненку, які выступае за Беларусь, не ўпусцілі ў краіну (відэа)

Пра забарону яму паведамілі ў мінскім аэрапорце, паведамляе “РИА "Новости" са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.



for-ua.com


Яўген Чарвоненка заявіў, што яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі па ініцыятыве Федэральнай міграцыйнай службы Расійскай Федэрацыі.

«Беларусь доўга разбіралася, потым сказала, што я не затрыманы, але яны па саюзнай дамове не могуць мяне пусціць. Ёсць нейкая дамова паміж Украінай, Расіяй і Беларуссю, згодна з якім любы можа ініцыяваць... Нічога не тлумачылі, спаслаліся на артыкул 30 Памежнага кодэкса. Я патлумачыў, хто я такі, што я выступаю за Беларусь, што я бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па ралі. Ехаў у Мінск па справах аўтамабільнага спорту, дзе павінен быў сустракацца з вельмі важнымі людзьмі»,  сказаў ён агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».

Чарвоненка сцвярджае, што ўлады Беларусі не маюць да яго ніякіх пытанняў. «Наколькі я даведаўся і зразумеў, неафіцыйна, што гэты забарону на мяне выставіла Федэральная міграцыйная служба Расіі. Чаму – я не разумею. Два тыдні таму я быў у Расіі з аднадзённым візітам па спартыўных і бізнес справах»,  цытуе Чарвоненку Форбс

Чарвоненка адзначыў, што для вырашэння сітуацыі, якая склалася «падключыў свае сувязі».

«Дзень пратрымалі, нікуды не выпускалі, замкнулі ў асобны пакой, кармілі, праўда, мяне і трэнера зборнай Украіны па баявым самба, якога таксама не прапусцілі»,  распавёў ён.

Каментаваць