Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Улады прапанавалі для Чарнобыльскага шляху нязручны час ды маршрут

Заяўнікі вулічнай акцыі атрымалі адказ ад Мінгарвыканкаму: іх сцэнар быў раскрытыкаваны ды адкінуты чыноўнікамі.


Заяўнікі, прадстаўнікі апазіцыйных партый ды арганізацый, прапаноўвалі наступны маршрут: збор каля тэатру Оперы і балету 26 красавіка а 18.00, далей — шэсце па ходніках да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў.  Чыноўнікі ў сваім адказе такі сцэнар раскрытыкавалі, спаслаўшыся на “практыку мінулых гадоў” ды ўказалі на шэраг парушэнняў, напрыклад, распаўсюд інфармацыі пра акцыю яшчэ да яе ўзгаднення з Мінгарвыканкамам.

Сцэнар, прапанаваны чыноўнікамі, наступны: збор а 14.00 каля кінатэатру “Кастрычнік” ды шэсце па ходніках у бок таго ж парку Дружбы народаў. Там мае адбыцца ўскладанне кветак да Чарнобыльскай капліцы, канец акцыі — а 16.30. Такім чынам, у будзёны дзень прапаноўваецца акцыя ў паабедзены час па традыцыйным маршруце.

Юрась Меляшкевіч


“Гэта спроба абразіць усіх пацярпелых ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС, — лічыць адзін з заяўнікаў, намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Меляшкевіч, — Фактычна мы бачым знявагу да памяці і болю мільёнаў нашых суайчыннікаў: у такі час людзі з большага не змогуць далучыцца да акцыі. Такія паводзіны ўладаў не спрыяюць выбудове даверу і нацыянальнай еднасці ў нашай краіне”.

Заяўнікі маюць сабрацца на аргкамітэце для абмеркавання бягучай сітуацыі і выпрацоўкі адзінага алгарытму дзеянняў.

 

Каментаваць