Уладзімір Макей сустрэўся з Башарам Асадам

Міністр замежных спраў Беларусі 8-9 лютага наведаў з афіцыйным візітам Сірыю.



Пра гэта паведамляюць у прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
 
 
«У ходзе візіту адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Башарам Асадам, прэм'ер-міністрам Ваілем аль-Халякі, міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Валідам аль-Муалемам, вярхоўным муфтыем Сірыі Ахмадам Бадр эд-Дынам Хассуном, прадстаўнікамі сірыйскіх дзелавых колаў.
 
 
Абмеркаваны стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, кааперацыйнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай сферах, пытанні ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне, у тым ліку па сітуацыі ў Сірыі і рэгіёне. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня».
 
 
Перададзена пасланне ад імя Аляксандра Лукашэнкі сірыйскаму прэзідэнту Башару Асаду.
 
 
«Падчас перамоваў выказана падтрымка сірыйскага народа ў барацьбе супраць замежнага ўмяшання і тэрарызму. Адзначана прыхільнасць да далейшага развіцця ўсебаковага беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва, намер Рэспублікі Беларусь садзейнічаць постканфліктнаму адраджэнню сірыйскай эканомікі», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментаваць