ЕС заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

З нагоды рашэння Вярхоўнага суда Беларусі пакінуць у сіле смяротны прысуд у дачыненні да Сяргея Вострыкава прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў распаўсюдзіў адмысловую заяву




"Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле смяротны прысуд у дачыненні да Сяргея Вострыкава. — гаворыцца ў заяве. — Гэта чацвёрты выпадак пацвярджэння Вярхоўным судом Беларусі смяротных прысудаў у 2016 годзе. Акрамя таго, у красавіку быў пакараны смерцю Сяргей Іваноў, і сёлета былі высененыя яшчэ два смяротныя прысуды. Еўрапейскі саюз зноў падкрэслівае сваё рашучае непрыманне вышэйшай меры пакарання. Смяротнае пакаранне — гэта бесчалавечнае і прыніжальнае абыходжанне, чыя роля як фактара стрымлівання нічым не даказаная і якое робіць судовыя памылкі незваротнымі. Працяг прымянення смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці разгледзець магчымасць увядзення мараторыя на прымяненне смяротнага пакарання. Гэтае абавязальніцтва было таксама прынятае Беларуссю ў адказ на рэкамендацыі, зробленыя Саветам ААН па правах чалавека ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду.

Беларусі, адзінай у Еўропе краіне, якая ўсё яшчэ прымяняе смяротнае пакаранне, належыць увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены".

 

Паводле Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі 

Каментаваць