Віталь Рымашэўскі: Нагоду легалізаваць дыктатара можна знайсці, як і алкаголіку знайсці нагоду выпіць

Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі мяркуе, што цяпер аб’яднанасць апазіцыі большая, чым у 2006 годзе. Хаця цяпер у прэзідэнцкай гонцы і не ўдзельнічае “адзіны кандыдат ад апазіцыі.



Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі мяркуе, што цяпер аб’яднанасць апазіцыі большая, чым у 2006 годзе. Хаця цяпер у прэзідэнцкай гонцы і не ўдзельнічае “адзіны кандыдат ад апазіцыі.

“У 2006-ым гэта было здзейснена пад прымусам, ці з садзейнічаннем сілаў па-за межамі Беларусі. Калі цяпер узровень каардынацыі і меншы, але каштуе ён намнога больш, бо гэта праява добрай волі. Таму хто б пад якімі лозунгамі не всытупаў – прамаскоўскімі, еўрапейскімі – час узгадаць, што мы прадстаўнікі аднаго народу, -- заявіў Віталь Рымашэўскі на прэс-канферэнцыі 18 снежня напярэдадні асноўнага дня галасавання. Дзевятага сьнежня кандыдаты правялі супольную сустрэчу, на якой дамовіліся каардынаваць свае дзеяньні. Такім чынам у хаўрусе ёсць Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў, Рыгор Кастусёў, Дзмітрый Ус, Яраслаў Раманчук, Андрэй Саннікаў.


Кандыдат гаворыць, што задача мінімум ад акцыі пратэсту 19 снежня – патрабаванне новых свабодных выбараў без удзелу Лукашэнкі. Задача максімум – правесці нацыянальны страйк. Ён сцвярджае, што варыянты дзеянняў падчас акцыі пратэсту альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзідэнты маюць.


Рымашэўскі мяркуе, што нацыянальны страйк можна будзе арганізаваць, калі на плошчы будзе сто-дзьвесьце чалавек. Сцэнар плошчы будзе залежаць ад колькасці людзей, якія прыйдуць. “Наш дэвіз “Мы -- адзін народ!, ніякіх сілавых сутычак з супрацоўнікі міліцыі, -- гаворыць Віталь Рымашэўскі. Кандыдат сказаў, што ён супраць прапановы Зянона Пазняка зняцца з выбараў усім альтэрнатыўным кандыдатам. “Я не супраць таго,к аб супольна зняцца, але калі б быў час расказаць чаму мы гэта робім. Кандыдаты не маюць магчымасцяў распавесці людзям нават цягам тыдня прычыны свайго сыходу з выбарчай дыстанцыі. Ужо позна, таму я супраць, -- заявіў малады палітык.
Частка палітыкаў разам з людзьмі мае намер выйсці ў бок Кастрычніцкай плошчы а 19-й гадзіне 19 снежня ад чыгуначнага вакзала. Папярэднюю згоду на супольны ўдзел у гэтым шэсці выказалі кандыдат ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Мікола Статкевіч, “Малады фронт.


Кандыдат у прэзідэнты таксама распавёў, што пададзеныя заявы ў Цэнтрвыбаркам і Генеральную пракуратуру у сувязі з затрыманнем машыны з агітацыйнай прадукцыяй вечарам 17 снежня. “Мы расцэньваем гэты факт як грубае парушэнне закону, спробу сарваць агітацыйную кампанію і запалохаць кандыдата ў прэзідэнты, — заявіў Рымашевский.


У звароце ў Цэнтрвыбаркам і Генпракуратуру палітык просіць ужыць адпаведныя меры да супрацоўнікаў ДАІ, якія блакавалі машыну, і пісьмова паведаміць аб выніках праверкі акалічнасцяў інцыдэнту.


“На Захадзе ёсць шэраг палітыкаў, якія гавораць, што хочуць пабачыць дынаміку і нават гатовыя легалізаваць рэжым Лукашэнкі. Я хачу праілюстраваць сітуацыю. У грамадска-палітычнай газеце Нароўлі (раёнцы) абвестку аб маім прыездзе ў горад, які называлі першым, пасля візіту Пятра Машэрава многа год таму, змясцілі на апошняй старонцы, дзе друкуюць некралогі. Калі ў некага хопіць сумлення сказаць, што гэта змены да лепшага, то – без каментароў. Нагоду легалізаваць дыктатара заўсёды можна знайсці, як і хвораму на алкагалізм знайсці нагоду выпіць, -- зазначыў Віталь Рымашэўскі, абагульняючы ўмовы, ў якіх праходзіла агітацыйная кампанія. 

Каментаваць