Віталь Рымашэўскі: Улады самі рыхтуюць масавыя пратэсты

Сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага каля 20:30 19 снежня выпусцілі з Фрунзенскага РАУС.
 
Як распавёў палітык, яго затрымалі прыкладна а 15:50 пры выхадзе з дому, калі ён збіраўся на інтэрв’ю з журналісткай "Беларускага партызану". Паводле яго словаў, трое невядомых без тлумачэнняў накінуліся на яго пры выхадзе з пад'езду і, не прадстаўляючыся ды нічога не тлумачачы, закінулі ў мікрааўтобус і павезлі ў Фрунзенскі РАУС.
 
У РАУС Віталю Рымашэўскаму таксама нічога не тлумачылі і зноў ніхто не прадстаўляўся. "Нават закрылі шыльду ў кабінеце, у які мяне заводзілі. Затым гэтак жа без тлумачэнняў мяне і вызвалілі", — сказаў ён.
 
Палітык адзначыў, што ў РАУС яго прыкулі да лаўкі. У такім стане ён правёў каля чатырох гадзін. "Перад выхадам мне паказалі труп мужчыны, знойдзены ля станцыі метро Каменная горка, і запыталі, ці не ведаю я яго. Што яны гэтым хацелі сказаць: ці на штосьці намякалі ці сапраўды хацелі штосьці расследаваць — не ведаю", — распавёў ён.
 
"Усё адбывалася па той самай схеме, як і 19 снежня мінулага года. Гэтак жа сама затрымлівалі, не прадстаўляліся і кідалі ў такі самы аўтобус. Адзінае, што тады было больш брутальна — зараз не білі па галаве. Больш нічога не змянілася. Тым самым улады паказваюць, што мяне могуць затрымаць у любы момант", — падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.
 
"Я вельмі шкадую, што не здолеў патрапіць на акцыі, у якіх я сёння збіраўся ўзяць удзел. Сённяшнія падзеі сведчаць, што ўлады гатовыя зноў і зноў запускаць сілавы сцэнар. Разганяючы падобныя мірныя акцыі, яны тым самым рыхтуюць масавыя пратэсты. Людзі не здолеюць гэта доўга цярпець", — адзначыў сустаршыня БХД.

Паводле Прэс-службы БХД
 
Каментаваць