Васіль Парфянкоў асуджаны на шэсць месяцаў арышту

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду Васіль Парфянкоў прысуджаны да шасці месяцаў арышту. Такое рашэнне 29 мая прыняў суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Сяргей Бандарэнка. Парфянкова абвінавацілі ў парушэнні ўмоваў прэвентыўнага нагляду.



Актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду Васіль Парфянкоў прысуджаны да шасці месяцаў арышту. Такое рашэнне 29 мая прыняў суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Сяргей Бандарэнка. Парфянкова абвінавацілі ў парушэнні ўмоваў прэвентыўнага нагляду.


Васіль Парфянкоў быў першым асуджаным па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Актывіста затрымалі 4 студзеня 2011 года і змясцілі ў СІЗА МУС на вуліцы Валадарскага ў сталіцы, дзе ён знаходзіўся да суда. 17 лютага суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска Вольга Комар прыгаварыла Парфянкова да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.


Пасля выхаду з Аршанскай калоніі 13 жніўня ў выніку ўказа аб памілаванні Васіль Парфянкоў не спыніў сваёй дзейнасці ў кампаніі “Гавары праўду. З гэтай нагоды 5 студзеня 2012 года над ім устанавілі прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год. Як сцвярджаў бок абвінавачання ў асобе пракурора Сцяпуркі, Парфянкоў, хоць і быў папярэджаны аб умовах нагляду, тым не менш парушаў гэтыя ўмовы, за што нават неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці. Напрыклад, актывіст выйшаў у краму па прадукты, а да яго заявіліся “кантралёры — вось вам і парушэнне ўмоваў нагляду.


Сам Парфянкоў на судзе адмаўляў сваю віну, заяўляў, што лічыць прэвентыўны нагляд за ім незаконным. Тым не менш, пракурор патрабаваў для маладзёна год калоніі строгага рэжыму. Суддзя прыняў рашэнне адправіць Парфянкова пад арышт на шэсць месцаў. Васіля пад варту не ўзялі, бо ў яго маецца дзесяць дзён на тое, каб абскардзіць рашэнне суда першай інстанцыі ў больш высокую — Мінскі гарадскі суд.


Пракаментаваць сітуацыю з Васілём Парфянковым “Новаму часу пагадзіўся лідар кампаніі “Гавары праўду паэт Уладзімір Някляеў.


— Можна было б сказаць, што гэта кампраміснае рашэнне, каб гэта не быў арышт, бо гэта ўсё роўна пазбаўленне волі. Хоць і ў больш мяккіх умовах, чым тыя, у якіх знаходзяцца Мікола Статкевіч ці Зміцер Дашкевіч. Гэта яшчэ адна дэманстрацыя на Захад таго пасылу, які Лукашэнка ўжо рабіў: маўляў, я магу дамаўляцца, але я буду іх садзіць, і калі яны змагаюцца са мной, я буду змагацца з імі, але яны не павінны нам перашкаджаць з вамі дамовіцца. Я вам пра гэта сто разоў казаў, і яшчэ раз паказваю. Гэта азначае, што я сам прымаю рашэнні, хачу — караю, хачу — мілую, незалежна ад таго, цісніце вы на мяне ці не цісніце. Гэта што ў адносінах да Захаду. А што да ўнутранага карыстання, то нават за такія рэчы я буду вас караць, і менш як па паўгода за антыдзяржаўную, гэта значыць, антыМаю дзейнасць вы нічога не чакайце.


Чым вы тлумачыце тое, што апошнім часам не праходзіць літаральна ні дня без судовых працэсаў над моладзевымі актывістамі, тымі ж маладафронтаўцамі?


— Гэта паўсюдная практыка рэжымаў кшталту нашага, калі няма жадання насамрэч нешта рабіць для выпраўлення сітуацыі. Бо патрабуецца значна больш высілкаў і розуму, каб дамовіцца з грамадствам, выпрацаваць агульныя накірункі, па якіх мы павінны развівацца. А дзеля таго, каб захавацца пры ўладзе, у нас сёння існуе толькі адзіны спосаб — гэта спосаб рэпрэсій. Але гэты спосаб бесперспектыўны, якраз праз яго ўсё гэта толькі хутчэй скончыцца.

Каментаваць