Выбары праявілі існасць рэжыму

Рэжым Лукашэнкі трымаўся да апошняга, каб не паказаць сваю існасць. Але няпярэдадні часу Х – 19 снежня, калі планавалася масавая мірная акцыя пратэсту пад патранажам альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты – пачаліся затрыманні актывістаў апазіцыі, давераных асобаў кандыдатаў.  

 



Рэжым Лукашэнкі трымаўся да апошняга, каб не паказаць сваю існасць. Але няпярэдадні часу Х – 19 снежня, калі планавалася масавая мірная акцыя пратэсту пад патранажам альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты – пачаліся затрыманні актывістаў апазіцыі, давераных асобаў кандыдатаў.  

Актыўныя “хуліганы 
Найперш улады вырашылі нейтралізаваць “каралёў вуліцы – актывістаў “Маладога Фронту, якія з’яўляюцца актыўнымі арганізатарамі і ўдзельнікамі вулічных акцыі апазіцыі. 
 
Прэсс-служба МУС Беларусі абнародавала інфармацыю, што “18 снежня ў 18.30 у аператыўна-дзяжурную службу Фрунзенскага РУУС г. Міенска звярнуўся кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і заявіў, што, паводле яго звестак, у гэты дзень у 16.00 быў выкрадзены сябра яго ініцыятыўнай групы Зміцер Дашкевіч. Па дадзеных заяўніка, аб выкраданні яму стала вядома з інтэрнэту, а само «выкраданне» мела месца па вуліцы Панамарэнкі: нібы невядомыя людзі схапілі Дашкевіча, пасадзілі яго ў мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку.
Аднак у названы заяўніком час Дзмітрый.Дашкевіч прымаў самы актыўны ўдзел… у бойцы! Аб тым, што ў двары жылога дома па вул. Я. Брыля трое хуліганаў збіваюць двух хлопцаў, у 16.25 па тэлефоне «102» паведаміў відавочца бойкі. Супрацоўнікі палка міліцыі адмысловага прызначэння прыбылі на месца здарэння, спынілі бойку і тым самым выратавалі двух маладых людзей ад трох хуліганаў, сярод якіх апынуўся Дашкевіч.
Усе ўдзельнікі канфлікту былі неадкладна дастаўленыя ў Маскоўскае РУЎС г.Менска. Адзін з удзельнікаў бойкі сур'ёзна пацярпеў ад хуліганаў і атрымаў мноства цялесных пашкоджанняў, таму яму спатрэбілася дапамога медыцынскіх работнікаў – для гэтага ён быў дастаўлены ў 9-ю гарадскую клінічную лякарню. 
 
Падчас далейшага разгляду было выяўлена, што Дашкевіч Дзмітрый з двума сваімі прыяцелямі (Лобаў Эдуард і Лазар Дзяніс), па названым адрасе з хуліганскіх падахвочванняў беспадстаўна і сумысна, кулакамі і металічнымі абцугамі збілі двух грамадзян. Па дадзеным факце ў дачыненні Дашкевіча, Лобава і Лазара заведзеная  крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК РБ (хуліганства). 
 
Разам з тым знаёмыя Змітра Дашкевіча сцвярджаюць, што ён выйшаў з кватэры, каб вынесці смецце, і не вярнуўся – яго скралі людзі у цывільны, запхнуўшы яго ў цёмна-сіні мікрааўтобус маркі Фольксфаген з дзяржаўнымі нумарамі 9422 ІК-7. 
 
Ёсць мноства прэцэндэнтаў затрыманняў людзей у рэгіёнах, праўда іх праз некалькі гадзін адпускаюць, але супрацоўнікі МУС імкнуцца наперш забраць транспартныя сродкі для праверкі, каб перашкодзіць актывістам патрапіць у Мінск.
 
Не ўсё чыста на ўчастках
Адначасова паступае мноства сведчанняў аб парушэннях на выбарчых участках – ад прымусовага датэрміновага галасавання да ўскрыцця ўрнаў з білютэнямі. Так, назіральнікі ад Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК) Уладзімір Сальнікаў і ад партыі “Справядлівы свет Мікалай Дземідаў раніцай 19 снежня выявілі відавочныя прыкметы ўскрыцця скрынак з бюлетэнямі датэрміновага галасавання на ўчастках № 4 і № 52 па горадзе Орша. Па дадзеных назіральнікаў, пячаткі і папяровыя лісткі з подпісамі чальцоў камісіі, якімі апячатаныя ўрны датэрміновага галасавання на гэтых участках, раніцай 19 снежня апынуліся зусім не ў тым стане, у якім былі ўвечары 18 снежня. Па меркаванні саміх назіральнікаў, дадзены факт сведчыць, што ўрны датэрміновага галасавання ўначы былі адкрытыя, а іх змесціва, верагодна, заменена. Аб гэтым паведаміла прэс-служба кампаніі “За справядлівыя выбары. 
 
Апроч таго, яшчэ падчас датэрміновага галасавання (паводле ЦВК, яўка за пяць дзён датэрміновага галасавання склала 21,3 % ад агульнай колькасці выбарцаў, на 10 гадзінаў раніцы 19 снежня па ўсёй краіне прагаласавала 32,1 %, а на 14 гадзін яўка склала 65,2 %, то бок выбары адбыліся) было мноства прэтэнзій да прымусу да галасавння, студэнты выкладалі відэа- і аўдыёзапісы, якія даказваюць, што высокі працэнт яўкі  -- не добрая воля выбарцаў, а вынік адміністрацыйнага ціску.
 
Звесткі аб парушэннях прыходзяць з усіх куткоў краіны, як ад прафесійных назіральнікаў, так і ад простых грамадзян. Так, на сайце http://www.electby.org/ змешчана больш за паўтысячу паведамленняў аб парушэннях падчас выбарчага працэсу.
 
Фільтры на інфармацыю
19 снежня ў дзень выбараў улады, відавочна, звярнуліся да старой тактыкі абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў. Паспутаюць паевдамленні ад карыстальнікаў інтэрнэту, журналістаў аб праблемах доступу да інфармацыных сайтаў. Раім карыстацца анімайзерамі, каб абысці блакаванне беларускіх правайдэраў. Напрыклад, можна скарыстацца гэтым анімайзерам http://kalarupa.com. Ёсць паведамленні і аб блакаванні мабільнай сувязі, што ёсць навінкаю гэтай выбарчай прэзідэнцкай кампаніі, бо ў 2006-ым відавочных праблем з сотавымі аператарамі не было.
 
Мы адзін народ!
На 20 гадзін 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску запланаваная акцыя пратэсту альтэрнатыўных кандыдатаў. Кандыдаты ў прэзыдэнты заклікаюць людзей сабрацца і патрабаваць правесці новыя выбары прэзідэнта без удзелу Аляксандра Лукашэнкі. Лозунг Плошчы --  Мы адзін народ! З аналогічным лозунгам -- Wir sind das Volk – Мы адзін народ – у лістападзе 1989 года выйшлі на вуліцу дэманстранты ў Берліне пасля падзення Берлінскага муру. 
 
Шэраг апазыцыйных палітыкаў атрымалі папярэджанні з пракуратуры ў сувязі з планамі ўдзелу ў вулічнай акцыі пратэсту. З Адміністрацыі прэзідэнта і органаў МУС паведамлялася аб магчымых правакацыйных намерах мітынгоўцаў, вяліся размовы пра выбухоўку. Аднак арганізатары заяўляюць, што акцыя пратэсту будзе мець выключна мірны характар. Разам з тым, вядома, што да 19 снежня ў Мінск былі падцягнутыя вайсковыя вілы, мабілізаваныя супрацоўнікі міліцыі, курсанты акадэмііі МУС. Першыя аўтобусы з міліцыяй і аўтазакі зявіліся ў раёне Кастрычніцкай плошчы каля 16 гадзіны. Іх ня бачна з праспекта Незалежнасці, што дазваляе захаваць імітацыю спакойнай атмасферы. 
 

Каментаваць