Высновы неадназначныя

Абвінавачаным у тэрарызме Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву выстаўленыя іскі больш чым на 4,67 мільярда рублёў.

Самы вялікі іск у памеры 3 012 600 тысяч рублёў выставіў Мінскі метрапалітэн. Агулам у дачыненні да абвінавачваемых заяўлена 23 іскі. Апроч метрапалітэну страты хочуць спагнаць медустановы.



Абвінавачаным у тэрарызме Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву выстаўленыя іскі больш чым на 4,67 мільярда рублёў.

Самы вялікі іск у памеры 3 012 600 тысяч рублёў выставіў Мінскі метрапалітэн. Агулам у дачыненні да абвінавачваемых заяўлена 23 іскі. Апроч метрапалітэну страты хочуць спагнаць медустановы.

Галоўны абвінавачваны Дзмітрый Канавалаў абвясціў, што прызнае грамадзянскія іскі толькі па эпізодах, звязаных з выбухамі ў Мінску 4 ліпеня 2008 года і 11 красавіка 2011 года. Адпаведна, ён не прызнаў іскі, вылучаныя супраць яго медыцынскімі ўстановамі Віцебска, звязаныя з выбухамі ў гэтым горадзе 14 і 22 верасня 2005 года.

Абвінавачаны ў саўдзеле Уладзіслаў Кавалёў заявіў суду, што не мае дачынення да падрыхтоўкі і ажыццяўлення выбуху ў метро, таму грамадзянскія іскі супраць яго не прызнае.

Што тычыцца доказнай базы віны Канавалава і Кавалёва ў выбухах па краіне ад пачатку 2000-х гадоў, то пытанняў з кожным судовым пасяджэннем па справе выбуху менш не становіцца. Так, расійскія эксперты, якія даследавалі некаторыя кампаненты выбухной прылады, што была знойдзеная ноччу 3 ліпеня 2008 года ў раёне скрыжавання праспектаў Машэрава і Пераможцаў у Мінску, у ходзе следства вызначылі магчымы рэгіён яго вырабу.

Эксперты знайшлі на кампанентах бомбы пылок раслін. На падставе чаго зрабілі выснову, што гэтыя кампаненты бомбы маглі вырабляцца або знаходзіцца ў заходняй частцы Бранскай вобласці, у Калінінградскай вобласці, паўднёва-заходняй частцы Беларусі, паўночна-заходняй частцы Украіны, паўночна-ўсходняй частцы Польшчы, а таксама ў Літве і Латвіі. Вырабляцца яны маглі ў гарадскіх умовах, напрыклад, паблізу батанічнага саду. Як бачым, Віцебск у спіс месцаў вытворчасці бомбы не патрапіў.

Таксама эксперт не змог адназначна сказаць суду, што намаляваныя схемы ўзрыўпакетаў у папяровай і металічнай абалонках, узарваных у Віцебску ў першай палове 2000-х гадоў, якія ёсць у матэрыялах справы Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, ёсць схемамі самаробных выбуховых прылад. Па словах супрацоўніка Дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС Мікалай Казарэза, тэарэтычна гэта могуць быць схемы менавіта выбуховых прылад, але толькі тэарэтычна. Усе самаробныя выбуховыя прылады павінны ацэньвацца толькі пры іх наяўнасці, — некалькі разоў заявіў падчас допыту Казарэз.

Казарэз таксама заявіў, што па тэхніцы бяспекі забаронена плавіць трыпераккіс або дыперакіс ацэтону, бо гэта небяспечна. Па версіі следства, Канавалаў праводзіў такія дзеянні з ініцыявальным выбуховым рэчывам.

Іншы эксперт дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС Сцяпан Клімовіч мяркуе, што часткі выбуховых прыладаў, якія ўзарваліся, былі выяўленыя 3 ліпеня 2008 года ў Мінску, маглі вырабіць розныя людзі.

У эксперта склалася ўражанне, быццам гэта выпускнік спецыяльнай навучальнай установы рыхтаваў дыпломны праект. Свае высновы эксперт засноўвае на некалькіх момантах. Паводле яго слоў, выяўленае выбуховае прыстасаванне было выраблена старанна, акуратна, што сведчыць аб добрай маторыцы і добрых навыках. Паражальныя элементы былі акуратна складзеныя ў спецыяльна зробленую для іх з ватману скрыначку. А ў выбуховай прыладзе, што ўзарвалася падчас святкавання Дня незалежнасці, для ўпакоўкі паражаючых элементаў выкарыстоўваўся ліст пісчай паперы фармату А4. Эксперт выказаў здагадку, што, магчыма, той, хто вырабляў другую выбухоўку, спяшаўся, хоць і рабіў яе “не на бягу.

Эксперт Клімовіч адзначыў нядбайнае нанясенне прыпою ў самаробнай выбуховай прыладзе (СВП), што не спрацавала. Паводле яго слоў, ён сам так паяў у дзяцінстве, магчыма, пайка ажыццяўлялася халодным паяльнікам. У выбуховай прыладзе, што спрацавала, наадварот, пайка была выканана вельмі акуратна.

Эксперт выказаў здагадку, што прынцып выканаўчага механізму ў абодвух СВП мог быць аднолькавым, але са 100-працэнтнай упэўненасцю пра гэта казаць не стаў.

Каментаваць