Віталь Рымашэўскі распавёў пра першыя вынікі парламенцкай кампаніі для БХД

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі распавёў пра першыя вынікі парламенцкай кампаніі для БХД.



Ён адзначыў, што кампанія прайшла па ўсіх рэгіёнах краіны. Да хрысціянскай дэмакратыі і назірання далучыліся сотні новых людзей па ўсёй краіне. Сабраныя дзясяткі тысячаў подпісаў як у падтрымку прамоўцаў БХД, так і рэформаў, якія неабходна правесці ў Беларусі.

«Тое, што мы казалі ад імя хрысціянскіх дэмакратаў грамадзянам краіны, ідэалогія і прапановы БХД па рэфармаванні знайшлі водгукі ў сэрцах беларусаў. У Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ёсць усе шанцы стаць кіруючай партыяй у Беларусі пры ўмове свабодных і сумленных выбараў», — адзначыў сустаршыня БХД.

Задача другога этапу, паводле яго — падрыхтоўка масавага назірання, падрыхтоўка пратэстных акцый супраць беззаконня і фальсіфікацый выбараў, далучэнне новых людзей і яднанне дэмакратычных сілаў як на нацыянальным, так і на рэгіянальным узроўнях. «Я перакананы, што хрысціянскія дэмакраты з гэтым справяцца», — падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.


Паводле bchd.info

Каментаваць