Візіт ізраільскіх аграрыяў у Беларусь

З 8 па 10 кастрычніка Беларусь наведае дэлегацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Дзяржавы Ізраіль на чале з міністрам Яірам Шамірам, паведамляе прэсавая служба ізраільскай амбасады ў Беларусі.



Яір Шамір


Падчас візіту Шамір правядзе перамовы з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Міхаілам Русым, сустрэнецца з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам, старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігарам Войтавым, намеснікам кіраўніка справамі Прэзідэнта Надзеяй Каткавец, старшынёй праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Сяргеем Пісарыкам, а таксама з беларускімі прадпрымальнікамі.

У межах рабочага візіту запланаваная паездка Яіра Шаміра ў Віцебск, дзе пройдзе сустрэча з кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама з удзелам беларускіх прадпрымальнікаў і навукоўцаў. Пад час сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва паміж Ізраілем і Беларуссю, а таксама пытанні пошуку новых перспектыўных кірункаў у развіцці сельскай гаспадаркі і аграпрамысловай вытворчасці.
 

Падчас знаходжання ў Беларусі Шамір наведае агракамбінат "Дзяржынскі" ў Мінскай вобласці, дзе азнаёміцца з прыкладам паспяховага выкарыстання ізраільскіх тэхналогій птушкагадоўлі ў беларускай сельскай гаспадарцы.
 

10 кастрычніка Яір Шамір ушануе памяць вязняў Мінскага гета і ўскладзе кветкі да мемарыяла "Яма”

 

 

Каментаваць