Вячаслаў Сіўчык вырашыў вярнуцца ў Беларусь

Пра гэта ён распавёў "Народнай волі".



“Але ў мяне няма ілюзій, што мне ўдасца ўплываць на будучыя падзеі, у тым ліку і кіраваць самім рухам салідарнасці “Разам”. Таму неабходна з’яўленне новых людзей, новых лідараў, бо ідэі,  дзеля якіх ствараўся наш рух, правільныя. І наша задача застаецца ранейшай — змагацца нават у тых умовах, якія ёсць, каб Беларусь стала нармальнай еўрапейскай краінай”, — патлумачыў Вячаслаў Сіўчык.

У фэйсбуку Сіўчык пракаментаваў гэтую навіну так: "Усё проста. Калі заклікаеш іншых да дзеянняў, то мусіш і сам рабіць крокі".

Вячаслаў Сіўчык узначальвае рух "Разам", які з'яўляецца адным з ініцыятараў вылучэння Мікалая Статкевіча кандыдатам на восеньскіх прэзідэнцкіх выбарах. Пасля выбараў 2010 г. Сіўчык з'ехаў ва Украіну, дзе правёў пяць гадоў.

Каментаваць