Вялікі бел-чырвона-белы пікет у падтрымку Аліны Нагорнай

У нядзелю з 12.00 у цэнтры Слуцку стаіць вялікі агітацыйны пікет пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў падрымку кандыдата ад Руху «За Свабоду» Аліны Нагорнай. У ім прымае ўдзел як давераная асоба намеснік старшыні Руху Алесь Лагвінец.


Пікет усталяваны ў цэнтры Слуцку, насупраць гарвыканкама, усталяваныя плакаты ў падтрымку Аліны Нагорнай, расцяжка супраць АЭС, лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі.

«На пікеце можна пачуць пра маю праграму, даць прапановы па маёй дзейнасці», — распавяла Аліна Нагорная.

Па яе словах, яны збіраюць подпісы пад адразу некалькі прапановамі для паляпшэння жыцця ў Слуцку: за пабудову прытулка для жывёлаў, вырашэнне пытання з вулічным асвятленнем і стварэння безбар'ернага асяроддзя.

«Акрамя таго, у нас можна пафатаграфавацца. Паразмаўляць з адным з кіраўнікоў Руху «За Свабоду» Алесем Лагвінцом, далучыцца да Руху. Выступіць музыка з гітарай», — дадала кандыдат у дэпутаты.

Яна лічыць такія пікеты вельмі важнымі, у тым ліку для прапаганды нацыянальных сімвалаў. «У нас у горадзе вялікая прапаганда супраць бел-чырвона-белага сцягу, дык калі людзі пабачаць, што пад ім стаяць маладыя вясёлыя людзі, можа, зразумеюць, што гэта нармальна», - патлумачыла Нагорная. Па яе словах, на пікеце ёсць інфармацыйны стэнд з інфармацыяй пра бел-чырвона белы сцяг і Пагоню.

«Мы ствараем для горада незвычайную з'яву, робім кампанію цікавей», — заключыла кандыдат.


Паводле pyx.by

Каментаваць