Вольгу Мікалайчык асудзілі за «маральную падтрымку Максіма Вінярскага»

Суд палічыў сустрэчу ля Акрэсціна несанкцыянаваным пікетам.
Вольга Мікалайчык сустракае свайго паплечніка Максіма Вінярскага

Вольга Мікалайчык сустракае свайго паплечніка Максіма Вінярскага


Па новым пратаколе Вольга Мікалайчык мусіць заплаціць штраф у 50 базавых велічынь — 1150 рублёў.

Як паведаміла грамадская актывістка ў сваім ФБ, яе нават не выклікалі на суд — ні позвай, ні смс-паведамленнем, хаця ў пратаколе ўказана, што яна не з'явілася для дачы паказанняў.

Гэта першы рэальны выпадак, калі за сустрэчу сяброў пасля "сутак" складаюцца пратаколы і выпісваюцца штрафы — раней актывісты толькі жартавалі, што такое можа быць.



Вольга Мікалайчык паведаміла, што будзе абскарджваць у Камітэце па правах чалавека ААН.

Нагадаем, за шматлікія штрафы ўся маёмасць у доме Вольга Мікалайчык і так ужо апісаная судовымі выканаўцамі. 

Абмеркаванне:

  • Иван
  • 2017-05-14 12:51:46
В Беларуси есть Судьи - а ПРАВОСУДИЯ Нет !!!!

Каментаваць