З'явілася відэа з участку №625 Каліноўскай выбарчай акругі

З'явілася скандальнае відэа з ўчастку №625 Каліноўскай выбарчай акругі №108 Мінска, дзе сёння зранку быў зафіксаваны масавы ўкід бюлетэняў.


На відэа давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Юрыя Губарэвіча Алесь Славінскі з'явіўся на выбарчы ўчастак, дзе быў зафіксаваны масавы ўкід бюлетэняў.


Нагадаем, што назіральнік кампаніі «Права выбару-2016» Яраслаў Навуменка зафіксаваў парушэнні на фотакамеру і запатрабаваў ад пракуратуры Першамайскага раёна Мінска ўзбудзіць крымінальную справу.


Паводле pvby.org

Каментаваць