З Акрэсціна выйшаў на волю прадпрымальніцкі лідар А. Макаеў

21 лістапада 2011 года а 19. 00 пасля пяці сутак адбыцця пакарання за малітву з Акрэсціна выйшаў на волю прадпрымальніцкі лідар, намеснік старшыні Руху салідарнасці “Разам Аляксандр Макаеў.

Актывіста сустракалі сябры і паплечнікі — намеснік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў, прадстаўнікі БХД, сябры секцыі “Мемарыял, Руху салідарнасці “Разам, праваабаронца Кацярына Садоўская і іншыя.

Жонка Аляксандра тым часам паведаміла, што міліцыянты вярнулі фігурку Маці Марыі, з якой ён звычайна прыходзіў на малітву і якая была скрадзена падчас вобшуку ў Цэнтральным РАУСе. Ганна Шапуцька і Аўгіння Багінская пакуль чакаюць вяртання сваіх асабістых рэчаў, таксама скрадзеных міліцыянтамі падчас вобшуку.

А. Макаеў распавёў, што знаходзіўся ў адной камеры з крымінальнікамі, пазней да іх запусцілі бамжаватага выгляду чалавека, хворага на педыкулёз, работнікі СІЗА адзін раз выводзілі на свежае паветра.

Пакуль доўжылася сустрэча, у цэнтры Мінска мусіла адбыцца чарговая малітоўная акцыя за беларускіх палітвязняў. Прадстаўнікі сілавых структураў зноў не дазволілі сабрацца ўдзельнікам малітвы на Кастрычніцкай плошчы. Аднак малітва працягнулася ля Чырвонага касцёлу.

Аляксандр Макаеў заўважыў, што не збіраецца спыняць свайго ўдзелу ў малітве за Беларусь і беларускіх палітвязняў.
 
Каментаваць