Пагражае вялікі штраф ці турэмнае зняволенне (+ відэа акцыі ля расійскай амбасады)

Пра гэта Мікалай Дзядок напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

7 лістапада каля амбасады Расіі ў Літве 9 чалавек зладзілі пікет на знак падтрымання Ільдара Дадзіна, першага асуджанага ў Расіі за неаднаразовае парушэнне парадку правядзення мітынгаў, які даслаў з калоніі ліст сваёй жонцы пра тое, што яго катуюць).

Пікетоўшчыкі трымалі плакаты і расцяжкі, і ў пэўны момант прыехала паліцыя, якая пачала перашкаджаць акцыі, спасылаюся на «парушэнне заканадаўства»: занадта блізкае — каля 15 метраў — знаходжанне да плота амбасады. Паводле паліцыянтаў, удзельнікі акцыі павінныя былі трымацца дыстанцыі 50 метраў.

Сёння, 24 лістапада, Мікалай Дзядок напісаў, як разгортваліся падзеі далей:

«Толькі што з паліцыі. Склалі пратакол за занадта блізкае да расійскай амбасады пікетаванне. 20 снежня – суд. Па гэтаму адміністрацыйнаму артыкулу мне пагражае штраф да 570 еўра ці да 1 месяца турмы».

Пры гэтым Мікалай Дзядок не выключае, што ўсё гэта з'яўляецца ціскам з боку расійскай амбасады на паліцыю.




Каментаваць