За кіраўніцтва руху «За Свабоду» змагаюцца Лагвінец і Губарэвіч

У руху "За Свабоду" плануецца змена кіраўніцтва. Справаздачна-выбарная канферэнцыя пройдзе сёлета ў кастрычніку.

Фота: pyx.by

Фота: pyx.by



Як паведамляецца, за пасаду старшыні арганізацыі плануюць змагацца Алесь Лагвінец і Юрась Губарэвіч. Ад часу стварэння Руху "За Свабоду" гэтай арганізацыяй кіруе Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат у прэзідэнты 2006 года.

Лагвінец выступіў з адкрытым лістом у сацыяльных сетках, у якім папрасіў падтрымкі.

"Я добра адчуваю настроі людзей,  я раблю тое, у што веру,  я шчыры і сумленны чалавек і здольны актыўна і адкрыта весці грамадска-палітычную дзейнасць без штучнасці і камбінавання, я маю адпаведную адукацыю, прафесійныя дасягненні і ведаю еўрапейскія мовы, я ганаруся тым, што сотні маіх студэнтаў удзячныя мне за атрыманыя ад мяне веды і навыкі, таму я буду вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні руху "За Свабоду" і гатовы быць яго лідарам і кандыдатам нумар 1 ва ўсіх бліжэйшых выбарчых кампаніях. Мне будзе за гонар адстойваць каштоўнасці, на якіх пабудаваны наш Рух — Свабода, Нацыянальнае адраджэнне і Еўрапейскасць", — гаворыцца ў звароце Лагвінца.

euroradio.fm

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-09-14 11:56:35
Пра кандыдатаў і не толькі: http://belisrael.info/?p=7966

Каментаваць