Захарчанка: ДНР пачынае выдачу пашпартоў і выплату пенсій

Прэм'ер-міністр самаабвешчанай «ДНР» Аляксандр Захарчанка распавёў на сустрэчы з выбаршчыкамі, што ўжо на наступным тыдні там «пачнуць выдаваць пашпарты ДНР па аналогіі з дакументамі аб рэгістрацыі шлюбу».



Па словах Захарчанкі, на наступным тыдні пошта «ДНР» пачне выплату пенсій, міністэрства фінансаў і падаткаў рэспублікі пачне збор падаткаў.
 
 
На тэрыторыі «ДНР» плануецца ўхваліць адначасовае хаджэнне расійскага рубля, грыўны, амерыканскага даляра і еўра.
 
 
У цэлым «прэм'ер» канстатаваў, што жыццё ў «ДНР» паступова пераходзіць ад супрацьстаяння з сілавікамі ў «мірнае рэчышча».
 
 
«Яны (ўкраінскія ўлады) фактычна прызналі, што гэтую тэрыторыю не кантралююць. Такім чынам, яны прызналі нашу незалежнасць», — заявіў Захарчанка.
 
 
Паводле "Нашай Нівы"
 
 

Каментаваць