Заходнебеларуская Атлантыда зноў пад пагрозай (абноўлена)

Скандал вакол выставы з прыватнай калекцыі Ігара Мельнікава працягваецца. Галоўны ідэолаг Мінскай вобласці Руслан Трухан пераводзіць стрэлкі на дырэктара музея. "Заходнебеларуская Атлантыда" зноў пад пагрозай.



"Лёс выставы будзе заўтра вырашаць Трухан, — паведаміў Ігар Мельнікаў. — Заўтра на 9.00 раніцы Руслан Іванавіч выклікаў да сябе начальніка аддзела па ідэалогіі, культуры і справах моладзі Мінрайіспалкама Сяргея Кудзіна і дырэктара музея Мікалая Паграноўскага".

Пасля сціплага адкрыцця 12 верасня выстава «Заходнебеларуская Атлантыда. Гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны час у дакументах, фотаздымках і артэфактах» фактычна не працавала. Яе маглі наведаць толькі прадстаўнікі СМІ.

Сёння экспанаты з прыватнай калекцыі Ігара Мельнікава разглядалі журналісты партала ТУТ.БАЙ. А вось звычайныя аматары гісторыі пакуль пазбаўленыя такой магчымасці

Адчыніць выставу, але прыпыніць яе на час перемоваў з ідэолагам — такое рашэнне прыняў Мікалай Паграноўскі. І вось заўтра гэтыя перамовы пачынаюцца.

На адкрыцці выставы Паграноўскі сказаў:"Майце мужнасць спакойна ўспрымаць нашу гісторыю!" Цікава, ці скажа ён заўтра гэтыя ж словы Руслану Трухану? І ці падтрымае дырэктара музея ідэолаг Мінскага раёна? Бо Сяргей Кудзін якраз наведаў выставу і бачыў цікавасць да яе на ўласныя вочы.

У любым выпадку, зразумела, што заўтра гэта гісторыя не скончыцца. І не важна працягне выстава сваю працу ці не. Працяг будзе ў любым выпадку. Магчыма, хтосьці пазбавіцца сваёй пасады. Мікалай Паграноўскі да гэтага гатовы. Ды і пасада яго, мякка кажучы, не зайздросная. А вось ці гатовы да гэтага Руслан Трухан? Асабліва калі скандал выйдзе на міжнародны ўзровень. Дарэчы, днямі наведаць выставу Ігра Мельнікава збіраецца нашчадак знакамітага беларускага роду Мацей Радзівіл.

Як стала вядома раніцай 15 верасня, на сустрэчу з галоўным ідэаолагам МІнскай вобласці паехаў толькі Сяргей Кудзін. Мікалай Паграноўскі вырашыў, што яму няма пра што размаўляць з Труханом. Сустрэча была перанесена на 11.00.

Па стану на 12.00 15 верасня лёс выставы так і высветлены. Руслан Іванавіч Трухан сказаў, што ён нічога не забраняў, бо "гэта не ў яго кампетэнцыі", а ў кампетэнцыі раённага ідэолага. А Сяргей Сцяпанавіч Кудзін папрасіў патэлефанваць пасля 14.00 (у яго зараз "праходзіць планёрка"). Але пасля 14.00 ні мабільны, ні службовы тэлефоны Кудзіна не адказвалі.

Хутчэй за ўсё выставу не зачыняць, але ідэолагі будуць імкнуцца зрабіць усё, каб выстава не працавала 17 верасня. Каб раптам не азмрочыць гадавіну "вызваленчага паходу Чырвонай арміі". Аднак гэтыя намаганні будуць марнымі. Менавіта на 17 верасня Ігар Мельнікаў збіраецца запрасіць прадстаўнікоў СМІ і дыпламатычнага корпусу, каб правесці для іх адмысловую экскурсію па выставе.

Абмеркаванне:

  • Сцяпан
  • 2014-09-14 22:00:41
Калі ж гэтыя ідэолагі ўжо супакояцца. Я не разумею, што такога ў гэтай выставе. Я ея бачыў, цікавыя дакументы, рэчы, ніякога крыміналу.
  • Иван Ковзан
  • 2014-09-14 22:55:14
Был на открытии выставки. Все очень толково и интересно. Никакого восхваления Польши. Зато показан героизм белорусов, солдат той польской армии, которая в начале Второй Мировой дралась с фашистами.
Очень важно это. потому что у нас о тех солдатах почти никто не знает. а они ж белорусами были. Трухан этот либо историю не знает, либо учился по советским учебникам. Игорю удачи! Очень важное дело
делает!
  • Алесь
  • 2014-09-15 01:07:32
Прывітанне ўсім. Давайце шчыра і сумленна паглядзім ў вочы адзін аднаму. Што адбылося ў 1939 годзе? Савецкі Зьвяз заключыў пагадненньне аб сяброўстве з фашысцкай Нямеччынай. Таму не трэба казаць што
з боку Савецкага Зьвяза была вайна праўдзівая, а з боку Нямеччыны не. Гэта выстава адчыняе вочы, што Польшча і Заходняя Беларусь не заключала ніякіх пагадненняў не з тымі, не з другімі і першыя
ўступілі ў барацьбу з фашызмам! Першыя! Гэта быў першы крок да Вялікай Перамогі!
  • Алина
  • 2014-09-15 01:23:50
Была на выставке у Игоря. Скажу , что более заинтересованного в истории своей страны и человека можно встретить не часто. Экспозиция выставки состоит из уникальных экспонатов, которыми может
гордиться и маленький музей Заславля, и центральные музеи нашей страны, а тем более отделы идеологии, так ратующие за репутацию страны в глазах общественности. Говорят, выставка подрывает имидж БССР.
Чушь полная. Выставка показывает беларуса, который при любой власти готов защищать землю, на которой живёт. Сюда бы школьников пригласить, чтобы Игоря послушали-сразу бы историей увлеклись и по
новому на страну посмотрели. Удачи, Игорь. Уверена, в нашей стране есть образованные идеологи, опытные руководители и просто порядочные и честные люди.
  • Олександр
  • 2014-09-15 01:26:39
М-да... Дивна поведінка "відповідального" за "державну ідеологію"... Хіба знати власне минуле - це погано? Люди які забили власне минуле - не мають майбутнього... бо,
треба ж орієнтуватися на ті помилки що були колись зроблені, та ті досягнення що були... а не "винаходити велосипеда"... на мою, приватну думку - така виставка могла би бути
реалізована і в якомусь з міст України... не обов'язково - Західної України... З повагою, Олександр. Україна
  • Дмитрий
  • 2014-09-15 01:27:14
Был. Утверждаю, что эта выставка очень актуальна и даже важна в сегодняшнее время. Ценность экспонатов может гордиться не только Заславль, но и Минск.
  • Денис
  • 2014-09-15 01:28:04
Благодаря Таким людям,как Игорь,узнаешь о своей истории много нового.За что большое спасибо лично Игорю Мельникову.Кто такой Трухан?Очередной колхозник вызубривший методичку партии?Ноль.без всяких
палочек.Ещё раз отдельная благодарность Игорю за прекрасное мероприятие.Удачи и в дальнейшем.
  • Лариса
  • 2014-09-15 01:28:06
Очень интересная выставка! К сожалению не удалось попасть на ее открытие! Но надеюсь познакомиться и увидеть этот интересный материал! Пожелаю Игорю удачи и дальнейших успехов!

Каментаваць