Заява Марка Тоўнэра, в.а. намесніка прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамента ЗША

Злучаныя Штаты асуджаюць прысуд, вынесены 14 мая кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву і іншым беларускім дэмакратычным актывістам.



Злучаныя Штаты асуджаюць прысуд, вынесены 14 мая кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву і іншым беларускім дэмакратычным актывістам.

Мы лічым палітычнымі зняволенымі пяцёх кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду — Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса, а таксама іншых актывістаў, якія былі арыштаваныя ў выніку рэпрэсіўных захадаў, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня. Жорсткія прысуды, вынесеныя 14 мая, а таксама суды, што адбываюцца цяпер, з'яўляюцца відавочна палітычна матываванымі. Беларусь павінна неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць працяглыя парушэнні правоў чалавека супраць крытыкаў улады, якія рызыкуюць быць падвергнутымі пераследу і беспадстаўным арыштам. Вынікі судоў будуць прыняты ЗША пад увагу пры пераглядзе стасункаў з Беларуссю і разглядзе далейшых дзеянняў.

Каментаваць