Замест лістоў Васьковічу перадаюць толькі капэрту

Сітуацыя з лістамі ў палітвязня Яўгена Васьковіча складаная — юнак атрымоўвае пошту толькі ад сваякоў.


Як заўважылі сябры Яўгена, астатнія лісты не прапускаюць. Добра, калі перададуць зняволенаму капэрту з імем і адрасам адпраўніка — ён тады можа ведаць, хто да яго пісаў.



Сітуацыя з лістамі ў палітвязня Яўгена Васьковіча складаная — юнак атрымоўвае пошту толькі ад сваякоў.


Як заўважылі сябры Яўгена, астатнія лісты не прапускаюць. Добра, калі перададуць зняволенаму капэрту з імем і адрасам адпраўніка — ён тады можа ведаць, хто да яго пісаў.


З ліста Яўгена Васьковіча да маладафронтаўкі Марыі Квіцінскай ад 12 траўня: “Мінулыя твае радкі, на жаль, не ўбачыў. Аддалі толькі капэрту. Нічога, усё адно буду табе пісаць. На жаль, лісты атрымліваю толькі ад родзічаў. Пішу шмат каму, але не ведаю, ці даходзяць мае весткі.  Як заўважае Маша, адказы ад Яўгена прыходзяць вельмі рэдка — недзе раз у паўгады. Многія лісты яму, як бачна з адказаў, зусім не перадаюць — калі перадавалі прынамсі капэрту, ён бы адказваў.


Прыведзеная вышэй цытата з вельмі кароткага ліста (на адну траціну старонкі сшытку). Яўген Васьковіч піша, што здароўе яго не непакоіць, настрой добры. Распавядае, што прачытаў нядаўна кнігу Канстанціна Тарасава «Адзіны сведка Бог».


«Гэта ўсе навіны, што могуць быць у мяне», — піша Яўген Васьковіч.


Адказы яго вельмі кароткія, нейтральныя — па ўсім бачна, Яўген стараецца пісаць так, каб турэмная цэнзура прапусціла лісты ад яго.


Сёння вярнуўся ліст з пропаведзямі, якія сябры дасылалі Яўгену Васьковічу. Гэта ўжо далёка не першы выпадак, калі лісты да палітвязня адміністрацыя калоніі не прапускае і вяртае з пазнакай «не положеное вложение», «не положено» і інш.


Маладафронтаўцы лічаць, такую інфармацыйную блакаду ў дачыненні да Яўгена Васьковіча катаваннямі.

 
Яўген Васьковіч адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме, па адрасу:
212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а
турма № 4


Юнак узяты пад варту з 17 студзеня 2011 года, асуджаны па артыкулу «злоснае хуліганства» да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за спробу падпалу дзвярэй будынку КДБ у Бабруйску.
 

Малады Фронт заклікае падтрымліваць Яўгена Васьковіча лістамі — можа, тады сітуацыя зменіцца. Зрэшты, нават калі Яўгену перададуць ад вас толькі капэрту, ён адкажа і будзе ведаць пра вашу падтрымку. А гэта ва ўмовах турмы вельмі важна.


Паводле mfront.net
 

Каментаваць